Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Perplexity з кафаўндарам-беларусам прыцягнуў $500 млн пры 9-мільярднай ацэнцы

Стартап Perplexity, які распрацоўвае АІ-альтэрнатыву Google, закрыў інвестраўнд у $500 млн, патроіўшы сваю ацэнку да $9 млрд за апошнія паўгода. Пра гэта са спасылкай на дасведчаныя крыніцы піша Bloomberg.

13 каментарыяў

Раўнд быў праведзены ў гэтым месяцы, яго ўзначаліла амерыканская венчурная фірма Institutional Venture Partners.

Яшчэ ў красавіку Perplexity ацэньваўся ў $1 млрд. Лічба вырасла да $3 млрд у чэрвені, калі стартап атрымаў грошы ад Vision Fund 2 — венчурнага падраздзялення SoftBank. Акрамя яго сярод інвестараў Perplexity — Джэф Безас і Nvidia.

Perplexity быў заснаваны ў 2022 годзе. Ля вытокаў стартапа стаяў беларус Дзяніс Ярац, які цяпер займае пасаду тэхнічнага дырэктара. Асаблівасць АІ-пашукавіка Perplexity ў тым, што ён дае актуальнейшую інфармацыю. Аднак стартап працуе ва ўмовах усё большай канкурэнцыі: нядаўна ўсеагульны доступ да пошукавага функцыяналу чат-бота ChatGPT адкрыла OpenAI, Microsoft і Google таксама ўкараняюць больш дыялогавага АІ у свае пашукавікі.

Акрамя платнай і бясплатнай версій пашукавіка ў Perplexity ёсць прадукт, які дазваляе кампаніям ажыццяўляць пошук ва ўнутраных дакументах, а таксама інструменты для фінансавай сферы, напрыклад, для адсочвання каціровак акцый і даных па выручцы кампаній.

Станам на сакавік Perplexity налічваў 15 млн актыўных карыстальнікаў.

У 9-мільярднага стартапа Perplexity (кінуў выклік Гуглу) знайшоўся кафаўндар-беларус
У 9-мільярднага стартапа Perplexity (кінуў выклік Гуглу) знайшоўся кафаўндар-беларус
Па тэме
У 9-мільярднага стартапа Perplexity (кінуў выклік Гуглу) знайшоўся кафаўндар-беларус

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

gorad-sontsa
gorad-sontsa Старший кофехлеб в EPAM
5

с чего вы взяли что он беларус ? он все упоминания о Беларуси из своего линкедина подтер ... может он себя беларусом уже не считает

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
-3

Он просто хорошо помнит кино "Белоруссия наносит ответный удар".

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-2

спокойно, Уэйн Грецки и Марк Шагал - тоже беларусы, хотят они того или нет.

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
1

Да! Стив Балмер, Сергей Брин и Марк Цукерберг тоже наши люди

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
-1

Скажем так, один из их пра-родителей был из наших земель. Т.е. технически они на 12.5-25% выходцы из наших земель. Чего не скажешь об со-основателе perplexity, он на 100% выходец из плодородных аутсорсинговых земель.

2

Удивительно быстро они проели 250 лямов, которые получили в апреле. Да и на чем базируется эта оценка в 9 млрд - одному богу известно, 50 млн ревенью на волне хайпа - курам на смех.

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
-2

растущий стартап не должен показывать прибыль. Это удел крупных компаний и post-IPO.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
2

при расчете юнит экономики Perplexity просто дно по сравнению с 4o или claude.ai

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
-2

в плане поиска лучше perplexity нет. Больше года гуглом не пользуюсь для поиска (ну разве что для "вспоминания" названия сайтов). ChatGPT 4o вообще любит источники придумывать и давать фейковые ссылки, имейте в виду.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
1

при расчете юнит экономики Perplexity просто дно по сравнению с 4o или claude.ai

Твои слова:

В Европе дураки, инвесторы дураки, все дураки :)))

И это:

И так сплошной детский сад с цирком во время спринтов

Когда кажется, что самый умный :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 снежня 2024, 14:40

-1

зашел я на ваши эти перплексити впервые, увидел копию чатгпт, лол, велосипед придумывают ребята)

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
1

он такой уже 2 года, до того, как вы узнали про чатжпг

Anton Abrosov
Anton Abrosov hqd'шка в iqos
0

может поэтому они рб не блочат