У Латвіі хочуць забараніць беларусам купляць нерухомасць у краіне

У Латвіі прапанавалі забараніць беларусам і расійцам купляць нерухомасць у краіне. Адпаведны законапраект унесла ў Сейм кіроўная партыя «Новае адзінства», піша vc.ru са спасылкай на Delfi.

31 каментарый

Мэта дакумента — не дапусціць «шкоднай і небяспечнай дзейнасці з пункта гледжання дзяржаўных інтарэсаў», а таксама выключыць магчымасць «абыходу санкцый». Забарона закране ў тым ліку юрыдычных асоб, аформленых на грамадзян Беларусі і Расіі.

Абмежаванні не закрануць тых, хто мае статус пастаяннага жыхара ЕС або дазвол на пастаяннае знаходжанне ў Латвіі.

Акрамя гэтага, Латвія плануе ўвесці абмежаванні на ўезд грамадзян краін СНД. Грамадзян гэтых краін, уключаючы беларусаў, могуць абавязаць падаць інфармацыю пра мэту паездкі, час і месца знаходжання, маршрут, займаныя пасады, кантакты і іншую інфармацыю.

Таксама ў Латвіі дзейнічае забарона на рух аўтамабіляў з беларускімі нумарамі, за выключэннем транзіту.

Латвія плануе абмежаванні на ўезд грамадзян краін СНД. Для беларусаў таксама
Па тэме
Латвія плануе абмежаванні на ўезд грамадзян краін СНД. Для беларусаў таксама
Латвія ад 1 лістапада можа канфіскоўваць машыны на беларускіх нумарах
Па тэме
Латвія ад 1 лістапада можа канфіскоўваць машыны на беларускіх нумарах

Читать на dev.by