«Легіён» немаўлят Маска: мільярдэр пабудаваў лагер для сваіх дзяцей і маніпулюе іх маці

Судовы працэс паміж Маскам і яго былой партнёркай раскрыў падрабязнасці сямейнага жыцця мільярдэра. Бізнесмен плаціць маці сваіх дзяцей за маўчанне.

Пакінуць каментарый

26-гадовая блогер Эшлі Сэнт-Клэр заявіла, што Ілан Маск з’яўляецца біялагічным бацькам яе нованароджанага сына Ромула. Маўляў, ДНК-тэст паказаў верагоднасць бацькоўства 99,9999%. Паводле дадзеных The Wall Street Journal, Маск прапанаваў Сэнт-Клэр $15 мільёнаў і штомесячныя аліменты ў памеры $100 тысяч, каб прыхаваць сваё бацькоўства да дасягнення дзіцём 21 года.

Сэнт-Клэр, якая нарадзіла ў лютым 2025 года, сцвярджае, што давераная асоба Маска, Джарэд Бірчэл, прапанаваў ёй фінансавую ўгоду, аналагічную пагадненням з іншымі маці дзяцей Маска, у тым ліку спявачкай Граймс і выканаўчай дырэктаркай Neuralink Шывон Зіліс. Афіцыйна ў Маска 14 дзяцей.

Паводле дамовы, Сэнт-Клэр не магла казаць нічога негатыўнага пра Маска, але ён мог гэта рабіць ў дачыненні да яе. Яна адмовілася падпісваць пагадненне, спасылаючыся на імкненне Маска да кантролю, уключаючы патрабаванне кесарава сячэння дзеля «павелічэння памеру мозгу» дзіцяці і забарону на абразанне, што супярэчыла яе яўрэйскай веры і перавазе натуральных родаў.

Пара пазнаёмілася вясной 2023 года праз сацсеткі, калі Маск запрасіў Сэнт-Клэр, тады супрацоўніцу сатырычнага выдання The Babylon Bee, у офіс X у Сан-Францыска, а пазней — у падарожжа на прыватным самалёце. Іх адносіны імкліва развіваліся: Маск рана загаварыў пра дзяцей, і Ромул быў зачаты падчас адпачынку. Жанчына таксама сцвярджае, што Маск прапаноўваў ёй пераехаць у закрыты «комплекс» у Осціне, дзе жыве яго «легіён дзяцей» — план, які прыняла Зіліс, але адхіліла Граймс.

Гэтыя падрабязнасці былі агучаны падчас судовага працэсу паміж Сэнт-Клэр і мільярдэрам. Фінансавыя цяжкасці суправаджалі жанчыну на працягу ўсяго працэсу. У сакавіку 2025 года яна прадала свой аўтамабіль Tesla пасля таго, як Маск, паводле яе слоў, скараціў аліменты на 60% у якасці адплаты за яе публічныя выказванні.

Маск сцвярджаў, што перадаў $2,5 мільёна і пераводзіць $500 тысяч штогод Сэнт-Клэр. Таксама бізнесмен афіцыйна не прызнаў Ромула сваім сынам. Жанчына абвінавачвае Маска ў спробах прымусіць яе замаўчаць праз судовыя забароны на разгалошванне, у той час як ён выкарыстоўвае платформу X дзеля яе дыскрэдытацыі, лічыць Сэнт-Клэр.

Не шумець, не лезці з парадамі: у сеціва злілі інструкцыю для палётаў з Маскам
Па тэме
Не шумець, не лезці з парадамі: у сеціва злілі інструкцыю для палётаў з Маскам
Дорсі і Маск хочуць скасаваць аўтарскае права. Крытыкі: тады ўсе засталіся б без Twitter
Па тэме
Дорсі і Маск хочуць скасаваць аўтарскае права. Крытыкі: тады ўсе засталіся б без Twitter

Читать на dev.by