Lesta Games плануе зарабіць $200 млн на «Свеце караблёў», «Свеце танкаў» і Tanks Blitz
Паводле ацэнак Lesta Games, карыстальнікі трох гульняў выдаткуюць на куплю прэміум-акаўнтаў і ўнутранай валюты сёлета 11-13 млрд расійскіх рублёў ($180-220 млн). Лічбамі падзялілася паблішынг-дырэктарка «Свету караблёў» Валерыя Цыганкова ў інтэрв’ю «Камерсанту».
Паводле ацэнак Lesta Games, карыстальнікі трох гульняў выдаткуюць на куплю прэміум-акаўнтаў і ўнутранай валюты сёлета 11-13 млрд расійскіх рублёў ($180-220 млн). Лічбамі падзялілася паблішынг-дырэктарка «Свету караблёў» Валерыя Цыганкова ў інтэрв’ю «Камерсанту».
Цыганкова адзначыла, што каля 15-20% з гэтай сумы прыпадзе на «Свет караблёў». Яна не ўдакладніла, колькі паасобку прынясуць «Свет танкаў» і Tanks Blitz, але дадала, што Tanks Blitz генеруе «істотную» суму.
На пытанне пра падзел ліцэнзій на прадукты з Wargaming менеджарка адзначыла, што гэтага не адбывалася. Да вясны Lesta была структурай Wargaming і адказвала толькі за распрацоўку гульняў, правы на якія перадавала ў матчыну кампанію, то-бок гульні ёй ніколі не належалі. Цяпер Lesta зарэгістравала ўласныя таварныя знакі «Свет танкаў», «Свет караблёў» і Тапкѕ Blitz, а гульцам з Беларусі і Расіі прапанавалі выбар паміж серверамі Wargaming і сваіх праектаў.
Цяпер, паводле яе слоў, адрозненні паміж «Светам танкаў» і World Of Tanks мінімальныя. Але ў далейшым «Свет танкаў» і «Свет караблёў» будуць развівацца сваім шляху, у іх будуць абнаўленні з кантэнтам, які зацікавіць расійскую і беларускую аўдыторыю, уласныя каляндарныя падзеі і гэтак далей. «Як толькі мы станем на ногі з бягучымі франшызамі, пачнем распрацоўваць новыя прадукты. Планы па эксперыментах з новымі анлайн-гульнямі цяпер ужо ёсць», — заключыла Цыганкова.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.