«Леста» перайшла пад кіраванне маскоўскай кампаніі
Пецярбургская геймдэв-студыя «Леста Игры» разам з «дочкамі» «Леста Геймс Москва» і «Леста Геймс Эдженси» перайшла пад кіраванне маскоўскай кампаніі «Айти Технологии», якая была створана 1 ліпеня. Пра гэта піша Forbes са спасылкай на дадзеныя расійскага рэестра юрасоб.
Гендырэктарам «Айти Технологии» пазначаны Ігар Крывашэеў, статутны капітал кампаніі складае 10 тысяч RUB ($130). Крывашэеў таксама пазначаны гендырэктарам АТ «Управление Недвижимостью», якое было зарэгістравана 14 лютага 2024 года, заснавальнік — Расмаёмасць.
Заснавальнікам АТ «Айти Технологии» пазначаны Аляксей Каратканожкін — кіраўнік маскоўскага Інавацыйнага навукова-вытворчага цэнтра тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.
Напярэдадні 9 ліпеня «Леста» у сваім Telegram-канале пісала, што «ў кампаніі неўзабаве павінен з’явіцца часовы кіраўнік, які будзе прадстаўляць інтарэсы дзяржавы».
Читать на dev.by