Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Каманда ў 4 разы меншая. Lesta ўпершыню расказвае пра мінскі офіс

А яшчэ пра планы наймання, карпаратыўную культуру і стаўленне да аддаленай працы. dev.by атрымаў ад пераемніцы Wargaming — кампаніі «Леста» — разгорнутую інфармацыю пра тое, што ўяўляе сабой цяпер мінскі офіс.

7 каментарыяў
Каманда ў 4 разы меншая. Lesta ўпершыню расказвае пра мінскі офіс

А яшчэ пра планы наймання, карпаратыўную культуру і стаўленне да аддаленай працы. dev.by атрымаў ад пераемніцы Wargaming — кампаніі «Леста» — разгорнутую інфармацыю пра тое, што ўяўляе сабой цяпер мінскі офіс.

Пра супрацоўнікаў

У мінскім офісе «Лесты» цяпер працуюць 530 чалавек, расказалі dev.by у кампаніі. З іх 470 супрацоўнікаў перайшлі ў «Лесту» з Wargaming і яшчэ каля 60-і былі нанятыя. Цяперашні штат — гэта прыкладна 25% ад таго, што было: да падзелу ў мінскім Wargaming працавала каля 2 тысяч чалавек. 

— Калі параўнаць лічбы да і пасля, можна сказаць, што кампанія паменшылася ў ~4 разы, але, з другога боку, 530 чалавек — гэта ў бясконцую колькасць разоў лепш за 0, — пракаментавалі ў «Лесце» змяненне штату.

Пра офіс

Знакаміты офіс у Шабанах БЦ «Хваля» цяпер запоўнены прыкладна на дзве траціны — супрацоўнікі «Лесты» займаюць там 11 500 кв. м. З БЦ «Футурыс» каля м. Барысаўскі тракт стваральнікі «танкаў» сышлі канчаткова — «Леста» месца WG там не заняла.

«Футурыс» усё

Пра найманне

У той жа час кампанія плануе нарошчваць штат. 

— У нашых планах падтрымліваць вектар пашырэння, — кажуць у «Лесце». — Мы бачым у перспектыве да 100 новых сяброў нашай каманды. Праўда мы пакуль не ведаем, як адкажа на гэты запыт рынак працы, таму нельга абяцаць такое павелічэнне да нейкага пэўнага тэрміну. Але мы будзем працаваць на дасягненне гэтай мэты.

Для прыцягнення кандыдатаў «Леста» выкарыстоўвае hh.ru, LinkedIn, прафесійныя і тэматычныя форумы, а яшчэ размяшчае вакансіі ў сваіх прадуктах. 

На hh.ru, напрыклад, цяпер 30 вакансій у Мінску: патрэбныя аналітыкі, дызайнеры, маркетолагі, сеткавыя інжынеры і г. д. Сярод іншых патрабуецца вячэрні трэнер у трэнажорную залу. Распрацоўшчык патрабуецца ўсяго адзін, тэсціроўшчык — таксама адзін.

Пра магчымую рэлакацыю расійцаў

— Такога працэсу, пастаўленага на паток, у нас няма, але пры канцы лета гэтага года кропкава некалькі спецыялістаў з Санкт-Пецярбурга і Масквы пераехалі ў Мінск, каб падтрымаць нашу прадуктовую лінейку і дапамагчы ў арганізацыі камунікацыі паміж аддзяленнямі.

Пра аддаленую працу 

Увесну-ўлетку супрацоўнікі WG расказвалі dev.by, што новы працадаўца папярэджвае: працаваць прыйдзецца з офіса. Спыталі «Лесту», ці цалкам скасаваная аддаленая праца.

— Мы верым у тое, што распрацоўка складаных і творчых праектаў патрабуе вялікай калабарацыі супрацоўнікаў, і нават невялікія камунікацыйныя прастоі могуць негатыўна адбіцца на выніку, — кажуць у кампаніі. — Таму каля 70% супрацоўнікаў ужо працуе ў офісе (новыя супрацоўнікі таксама выходзяць у офіс). Але пандэмія навучыла нас працаваць і арганізоўваць працэсы аддалена, таму такі спосаб арганізацыі таксама ёсць у нас у арсенале.

Пра прадукты і планы

— Lesta Group працуе над трыма асноўнымі праектамі: Свет Танкаў ®, Свет Караблёў ® і Tanks Blitz ®.  Пандэмія навучыла нас рабіць праекты, размеркаваныя на некалькі лакацый, таму ўсе тры праекты маюць бізнэс-юніты і ў Мінску, і ў Піцеры, і ў Маскве.  Але ў адпаведнасці з канцэнтрацыяй каманд у Мінску знаходзіцца ядро праекта Свет Танкаў ®, Пецярбург гістарычна з’яўляецца захавальнікам Свету Караблёў ®, а ў Маскве канцэнтруецца асноўны склад Tanks Blitz ®.

СТАА «Гейм Стрым» стала часткай групы кампаній «Леста», таму мы працягваем распачатую ўлетку рэструктурызацыю, плануем падтрымліваць нашыя бягучыя франшызы, але таксама рыхтуем новыя праекты (пра іх будуць асобныя анонсы крыху пазней).

Пра карпаратыўную культуру, працэсы і сацпакет: пераемнік WG ці Lesta?              

— «Леста» вядзе сваю дзейнасць з 1991 года, то-бок больш за 30 гадоў. За гэты час у кампаніі сфармавалася свая карпаратыўная культура, з’явіліся напрацоўкі па арганізацыі вытворчых і творчых працэсаў, прынцыпаў кіравання персаналам. Таму нашая задача заключаецца ў інтэграцыі і выбары найбольш эфектыўных метадаў, актуальных на гэты момант.

Адносна сацпакета і бенефітаў: у першую чаргу кампаніі важна быць канкурэнтаздольнай у барацьбе за прыцягненне самых таленавітых кандыдатаў, таму мы звяраем нашыя рашэнні з агульнай сітуацый на рынку працы.

Умовы для супрацоўнікаў з аб’яў «Лесты» пра вакансіі

Пра ўнутраныя перабудовы ў кампаніі і ўплыў на супрацоўнікаў

— Тут трэба згадаць базавую псіхалогію: любыя вонкавыя змены на пачатковай стадыі будуць успрымацца чалавекам хутчэй негатыўна, чым пазітыўна, бо чалавечая патрэба ў стабільнасці і прадказальнасці вельмі вялікая. Інтэграцыя мінскай каманды з групай кампаній «Леста» натуральна цягне значнае змяненне не толькі вонкавага боку і карпаратыўнай сімволікі, але і вытворчых працэсаў, якія патрабуюць ювелірнай падладкі: ад планавання праекта і стварэння roadmap да арганізацыі сапорту нашых гульцоў. Але нашая задача — максімальна змякчыць пераход і не страціць эфектыўнасць нашай каманды.


Wargaming абвясціў пра сыход з Беларусі і Расіі ў красавіку 2022 года. Гульнявой распрацоўшчык перадаў кіраванне бізнэсам у дзвюх краінах расійскай Lesta Studio. Да 1 ліпеня Wargaming прадаў бізнэс у Беларусі і Расіі. Асноўным уладальнікам беларускага СТАА «Гейм Стрым» і расійскага ТАА  «Леста» стаў Малік Хатажаеў, расійскі бізнэсовец і топ-менеджар WG, заснавальнік «Лесты».

У жніўні гульцам у СНД прапанавалі перанесці рахунак, выбраўшы паміж рэгіёнамі RU (апераваннем займаецца Lesta Games) і EU (апераваннем займаецца Wargaming).

У кастрычніку Lesta Games правяла рэбрэндынг лінейкі гульняў World Of Tanks, World of Warships і World Of Tanks Blitz. На тэрыторыі Расіі і Беларусі яны памянялі назвы на «Свет танкаў», «Свет караблёў» і Tanks Blitz адпаведна.

Wargaming продал бизнес в Беларуси и России. Успел до запрета
Wargaming продал бизнес в Беларуси и России. Успел до запрета
По теме
Wargaming продал бизнес в Беларуси и России. Успел до запрета
Послесловие. Что сотрудники думают о том как уходит WG
Послесловие. Что сотрудники думают о том, как уходит WG 
По теме
Послесловие. Что сотрудники думают о том, как уходит WG

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

3

Сравнение некоректное. Вопрос в том, что твой продуктовый стал меньше в 4 раза.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
8

Освободили места для самых лучших! :)

-1

такие хорошие офисы долго пустовать не будут, придут те, кто хочет работать и создавать отечественные продукты

zer0
zer0 Senior Software Developer в 2012-11-01
5

Аналоговнет!

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

Главное чтобы зарплаты не росли, как цены на продукты

3

рост зарплат только через рост производительности труда. если айця мало кода дает, то такую айцю на колбасу, а нанять новую, чистую. тогда в офисах не надо будет по колено в г..коде сидеть

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 кастрычніка 2022, 18:04