Распрацоўшчык «Свету танкаў» правёў рэбрэндынг. Цяпер гэта «Леста Гульні»
Lesta Games правяла рэбрэндынг — цяпер гэта «Леста Гульні». Таксама вядомы распрацоўшчык гульняў перайшоў на рускамоўны лагатып.
— Мы займаемся апераваннем і распрацоўкай праектаў на тэрыторыі Расіі і Беларусі, і таму вырашылі, што правільна будзе перайсці на рускамоўнае найменне, — гаворыцца ў рэлізе ва «Укантакце».
Пры гэтым змяніліся не толькі назва і лагатып, але і структура брэнда нашай кампаніі. Сёлета з’явіўся бацькоўскі брэнд «Леста» і даччыныя брэнды — «Леста Гульні», «Леста Акадэмія», «Леста Музей» і «Леста Старт». Аднак у медыяпрасторы часцей за ўсё выкарыстоўваецца даччыны брэнд «Леста Гульні», бо мы па-ранейшаму, у першую чаргу, пра гульні.
Яшчэ ў распрацоўшчыка гульняў з’явіўся карпаратыўны маскот — русалка на імя Леста, якая адсылае да оперы «Леста, або Дняпроўская русалка».
Нагадаем, у красавіку 2022 года Wargaming абвясціла пра сыход з рынкаў Беларусі і Расіі, а звязаны з анлайн-гульнямі бізнэс перадала мясцоваму менеджменту Lesta Games. 13 кастрычніка таго ж года World Of Tanks, World of Warships і World of Tanks: Blitz былі перайменаваныя на тэрыторыі дзвюх краін у «Свет танкаў», «Свет караблёў» і Tanks Blitz адпаведна.
Нядаўна стала вядома, што апошнія 2 гады 99% ТАА «Леста» — расійскай юрыдычнай асобы Lesta Games — валодала кітайская Lesta Hong Kong Limited. Але ад 30 верасня гэтая доля зноў належыць сузаснавальніку кампаніі Маліку Хатажаеву.
Читать на dev.by