«Лесту» прададуць у бліжэйшыя месяцы — «вельмі дорага»
«Леста» хутка будзе прададзена «зацікаўленаму інвестару». Такую заяву зрабіў расійскі намеснік міністра фінансаў Аляксей Маісееў у інтэрв’ю РБК.
«Леста» хутка будзе прададзена «зацікаўленаму інвестару». Такую заяву зрабіў расійскі намеснік міністра фінансаў Аляксей Маісееў у інтэрв’ю РБК.
«Леста» хутка будзе прададзена «зацікаўленаму інвестару». Такую заяву зрабіў расійскі намеснік міністра фінансаў Аляксей Маісееў у інтэрв’ю РБК.
«„Лесту» плануем прадаць сёлета. Гэта будзе прамы продаж зацікаўленаму інвестару. … Спадзяюся, што мы хутка пераадолеем юрыдычную тэхніку і выйдзем на ўгоду ўжо ў верасні–кастрычніку», — адзначыў Маісееў.
Ён адзначыў, што ацэнка актыву «вельмі дарагая», але канкрэтную суму не назваў. Паўтара года таму Forbes ацэньваў кампанію ў $1,5 млрд.
Пры гэтым з пункту гледжання бягучага кіравання актывам «там усё добра», кажа намеснік міністра. «Нават прынятыя адмысловыя рашэнні ў аплаце працы, каб захаваць рынкавы ўзровень і ўтрымаць спецыялістаў. Менеджмент разумее, што яны робяць», — сказаў чыноўнік.
У прэс-службе «Лесты» выданню не сталі каментаваць гэтую інфармацыю.
Да 2022 года «Леста» была дачынным падраздзяленнем Wargaming, якая пасля ўварвання Расіі ва Украіну абвясціла пра сыход з Расіі і Беларусі. Яе долю ў «Лесце» ў памеры 99% тады атрымаў заснавальнік студыі Малік Хатажаеў.
У 2025 годзе суд паводле іску расійскай Генпракуратуры наклаў арышт на асноўныя юрасобы «Лесты», а пазней звярнуў кампанію ў даход дзяржавы і забараніў у краіне партнёрства Хатажаева і Кіслага, якіх прызнаў «экстрэмісцкім аб’яднаннем». Студыю ўзначаліў былы кіраўнік VK Барыс Дабрадзееў.
У «Лесты» тры асноўныя юрасобы. ТАА «Леста Геймс Эджэнсі» займаецца вядзеннем гульнявога бізнесу, ТАА «Леста» адказвае за тэхнічныя пытанні і распрацоўку софту, і яшчэ ёсць сталічны офіс ТАА «Леста Геймс Масква».
Паводле вынікаў 2025 года ТАА «Леста Геймс Эджэнсі» нарасціла выручку на 17% да больш чым $335 млн, аперацыйны прыбытак павялічыўся на 18% да прыкладна $160 млн, чысты прыбытак скараціўся на 9,2% да прыкладна $117 млн, што ў кампаніі патлумачылі адсутнасцю ІТ-ільготы і налічэннем падатку на прыбытак, якога не было годам раней. ТАА «Леста» ў 2025-м справаздачылася аб выручцы каля $6,6 млн (мінус 2,1% год да году) і чыстым прыбытку $0,17 млн супраць $0,81 млн страт годам раней.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.