LG паказала дысплэй, які можна расцягваць, выгінаць і скручваць
LG Display паказаў першы ў свеце гнуткі 12-цалёвы дысплэй высокай разрознасці. Інавацыйная тэхналогія дазваляе цягнуць, складваць і скручваць яго, не асцерагаючыся скрыўлення ды іншых пашкоджанняў.
Паводле слоў кампаніі, гэта першы ў галіне экран з поўнакаляровай RGB-падсветкай і шчыльнасцю пікселяў 100 ppi, які здольны выцягвацца амаль на 20% — да 14 цаляў — без страты сваіх уласцівасцей. Навінка, якая стала вынікам двухгадовых даследаванняў, адрозніваецца высокай гнуткасцю, даўгавечнасцю і надзейнасцю, што павышае яе патэнцыял для камерцыялізацыі.
Дысплэй вырабляецца на высокаэластычнай аснове з адмысловага сілікону, які выкарыстоўваецца ў кантактных лінзах. Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што ён пераўзыходзіць існыя тэхналогіі вырабу складаных і скручвальных дысплэяў.
У распрацоўцы LG выкарыстоўваецца крыніца святла micro-LED з крокам пікселя менш за 40 мкм, дзякуючы чаму дасягаецца высокая трываласць і разрознасць. Дысплэй вытрымлівае больш за 10 тысяч паўтаральных трансфармацый.
Пры гэтым новы дысплэй тонкі і лёгкі і проста прымацоўваецца да выгнутых паверхняў накшталт вопраткі, мэблі, аўтамабіляў і самалётаў. Патэнцыйна ён можа знайсці масу варыянтаў ужывання ў самых розных галінах ад моды і мабільны гаджатаў да транспарту і гульнявой індустрыі.
Читать на dev.by