Ільготныя ўмовы ў крыптасферы падоўжаныя да 2025 года

28 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 80 «Пра асобныя пытанні падаткаабкладання». Ён падаўжае да 2025 года дзеянне палажэнняў аб крыптавалюце, прапісаных у Дэкрэце № 8 «Пра развіццё лічбавай эканомікі». 

Пакінуць каментарый

Асноўныя палажэнні Дэкрэта ў дачыненні да крыптавалют і токенаў:

  • юрыдычныя асобы маюць права валодаць токенамі, ствараць і размяшчаць уласныя токены праз рэзідэнтаў ПВТ; набываць, адчужаць токены і здзяйсняць з імі іншыя аперацыі толькі праз біржы крыптавалют і аператараў абмену крыптавалют;
  • фізічныя асобы маюць права валодаць токенамі; ажыццяўляць майнінг; абменьваць токены, набываць і адчужаць іх за беларускія рублі, замежную валюту, электронныя грошы, а таксама дарыць і завяшчаць токены;
  • дзейнасць фізічных асоб па майнінгу, набыцці і адчужэнні токенаў не прызнаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю;
  • токены і даходы ад аперацый з імі не падлягаюць дэклараванню фізічнымі асобамі;
  • не прызнаюцца аб’ектамі падаткаабкладання абароты, прыбытак (даходы, выручка) ад розных аперацый з токенамі (цяпер да 1 студзеня 2025 года).

Да 1 ліпеня 2024 года ўлады плануюць распрацаваць канцэпцыю далейшага развіцця сферы лічбавых знакаў у Беларусі.


Читать на dev.by