Liberation: Дураў расказаў пра сувязі з французскай контрразведкай
Адмова ад супрацоўніцтва са спецслужбамі — адная з галоўных прэтэнзій французскіх уладаў да бізнэсоўца.
Адмова ад супрацоўніцтва са спецслужбамі — адная з галоўных прэтэнзій французскіх уладаў да бізнэсоўца.
Адмова ад супрацоўніцтва са спецслужбамі — адная з галоўных прэтэнзій французскіх уладаў да бізнэсоўца.
Паводле звестак Liberation, бізнэсовец расказаў на допыце, што падтрымліваў сувязі з прадстаўнікамі Галоўнай управы ўнутранай бяспекі Францыі (DGSI). Таксама ён сустракаўся з французскімі контрразведчыкамі ў Дубаі, дзе знаходзіцца офіс Telegram. Дураў растлумачыў, што «для яго было б недарэчна раскрываць інфармацыю, якая ёсць ваеннай тайнай».
Крыніца выдання дадала, што Дураў «у рамках барацьбы з тэрарызмам адкрыў афіцыйны канал сувязі з DGSI з гарачай лініяй і спецыяльным адрасам электроннай пошты». Абмен інфармацыяй па гэтым канале нібыта дазволіў прадухіліць некалькі тэрактаў. Таксама пасля затрымання Дураў даў французскім спецслужбам свой тэлефон з кодам доступу да яго.
Адмова ад супрацоўніцтва з уладамі краіны — адзін з шасці пунктаў абвінавачвання Дурава. Максімальны тэрмін пакарання па асобных пунктах абвінавачвання складае 10 гадоў, а таксама штраф у памеры 500 тысяч еўра. Цяпер бізнэсовец знаходзіцца ў Францыі пад падпіскай аб нявыездзе, ён мае двойчы на тыдзень адзначацца ў паліцэйскім участку, яму забаронена пакідаць краіну.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.