Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе

Ягор — PM, працуе ў кампаніі ў Польшчы. Жыве тамсама — калі так можна наогул казаць пра яго і ягоную жонку Дар’ю. Таму што большую частку года маладыя людзі жывуць у зялёным фургоне з белым дахам, пераязджаючы з месца на месца, з краіны ў краіну.

Пара падзялілася з dev.by сваёй гісторыяй — як уазік-«баханка», у якім у 80-х перавозілі чорны метал, стаў для іх домам. 

47 каментарыяў
«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе

Ягор — PM, працуе ў кампаніі ў Польшчы. Жыве тамсама — калі так можна наогул казаць пра яго і ягоную жонку Дар’ю. Таму што большую частку года маладыя людзі жывуць у зялёным фургоне з белым дахам, пераязджаючы з месца на месца, з краіны ў краіну.

Пара падзялілася з dev.by сваёй гісторыяй — як уазік-«баханка», у якім у 80-х перавозілі чорны метал, стаў для іх домам. 

«Купіў фургон за $1000 і перарабіў за $2000-3000»

— Сама ідэя з’явілася ў мяне годзе гэтак у 2016: я тады яшчэ вучыўся ва ўніверсітэце і купіў сваю першую машыну — старую Mazda 626, — расказвае Ягор.

Тады па целіку круцілі рэкламу Coca-Cola, і ў ёй мільгала карта на даху машыны. Мне стрэльнула ў галаву думка наляпіць у сябе на даху карту Беларусі — і адзначыць на ёй усе славутасці.

Калі пасля пар дадому ехаць не хацелася, я адкідваўся на сядзенне і выбіраў, куды паеду: напрыклад, чаму б не зганяць у Брэст на пару гадзінак пагуляць.

Ва ўсіх падарожжах мяне больш за ўсё квяліла тое, што трэба вяртацца назад, — зноў ісці ва ўнівер, на працу. Я думаў: вось бы знайсці спосаб падарожнічаць і жыць у машыне. І ў той момант Instagram стаў падкідваць мне карцінкі з падарожжамі на аўтадамах — так і пайшло-паехала… 

Калі я пачаў цікавіцца гэтай тэмай, пабудаваць дом на колах каштавала $70-80 тысяч, казалі людзі — гэтая сума здавалася мне непад’ёмнай. Таму доўгі час маім варыянтам быў легкавік + намёт.

Але ў 2018 годзе я паехаў на выходныя ў Літву на Куршскую касу і пазнаёміўся там з немцам, які падарожнічаў на старым фургоне 90-х гадоў. Я ўпершыню ўжывую ўбачыў сваю мару. Я распытваў новага знаёмага пра ўсё: і як ён працуе, і дзе бярэ ваду і электрычнасць, колькі каштавала пераробка. І вось на апошняе пытанне ён адказаў, што купіў фургон за $1000 і перарабіў яго за $2000-3000. Вох, а вось гэта было ўжо мне пад сілу! 

У 2019 годзе я скончыў універ і ўладкаваўся ў IBA — і з першай жа прэміі купіў фургон 1985 года за $1000 і пачаў яго перарабляць. 

«У фургоне не засталося ніводнае шрубкі, якая б не круцілася»

Фургону на момант пакупкі было каля 35 гадоў. Ён выкарыстоўваўся для перавозкі чорнага металу — і быў забіты ў хлам. Калі мы пачалі яго разбіраць, выявілася, што падлогі ў ім практычна не было. За яго пераварку і афарбоўку я аддаў яшчэ $3000. 

Усе знаёмыя круцілі пальцам ля скроні і казалі, што задума дурная — нічога з яе не выйдзе, дый дорага. Але я нікога не слухаў: «Я ўсё зраблю сам!» Пакуль сябры майго дзядзькі год «варылі» падлогу ў фургоне, я зрабіў рамонт у бацькавым гаражы (тата купіў яго, каб захоўваць там прычэп, колы — ну і так па дробязі) — заліў падлогу, уцяпліў.

Потым я забраў машыну — і яшчэ год, а то і два я займаўся ёю: памяняў рухавік і каробку, перабраў усю тармазную сістэму. У фургоне не засталося ніводнае шрубкі, якая б не круцілася. 

Я навучыўся рабіць усё: машына ж старая, трэба разумець, як яна ўладкаваная — калі ў дарозе заглухнеш у іншай краіне, не факт, што мясцовыя жыхары табе дапамогуць.  

Я ўжо скончыў працаваць з механікай, калі пазнаёміўся з Дар’яй — і яна дапамагала мне зрабіць «унутранку» ў фургоне: мы распланавалі шафы і кухню, паставілі ложак.

(— Гэта тая гісторыя, у якой жонка ні словам не папракне мужа праз тое, што той знікае ў гаражы, бо яна знікае там жа, — смяецца Даша). 

Першы пробны выезд мы зрабілі ў 2021 годзе — на Дуброўскае вадасховішча, што пад Мінскам, нейкі час пажылі на Мінскім моры і з’ездзілі на Іслач. Пакаталіся — зразумелі, што яшчэ трэба дарабіць па дробязях. І пачалі займацца пытаннем пераафармлення машыны ў аўтадом.

Каб ані на мяжы, ані ў даішнікаў у якой заўгодна краіне не было да цябе пытанняў, у тэхпашпарце машыны мае быць пазначана, што гэта аўтадом. Бо інакш гэта легкавы фургон — і ўсё, што зроблена ўнутры, па-за законам. 

«Тут такая рэч — змена колькасці месцаў у аўтамабілі забароненая на заканадаўчым узроўні»

З пераафармленнем нам пашанцавала — мы заскочылі ў апошні вагон. 

Яшчэ пакуль машыну пераварвалі, я пісаў і ездзіў у ДАІ, каб даведацца, як гэта ўсё аформіць. Мне сказалі: калі ўсё зробіш, прыедзеш да нас, папросіш накіраванне на экспертызу ў лабараторыю — мы яго табе дамо, а пасля памяняем дакументы. Ніякіх складанасцяў!

Але калі мы ўсё скончылі ў 2022 годзе — прыехалі ў ДАІ, а нам кажуць: «Спадарства, тут такая рэч — ад нядаўняга часу змена колькасці месцаў у аўтамабілі забароненая на заканадаўчым узроўні». То-бок два тыдні таму было яшчэ можна — а цяпер ужо няможна. 

У нас рукі апусціліся: «Як так?!. Мы 3 гады пакутавалі, рабілі — а цяпер усё…» У нас з сабой быў пісьмовы адказ на зварот — так што начальнік пайшоў нам насустрач. «Добра, напішыце заяву, што мы раней выдавалі вам заяву на экспертызу — але вы яе згубілі». Мы напісалі — і нам паўторна выдалі накіраванне. 

На ўсё сышло каля 600 рублёў і месяц часу — і дакументы і нумары на аўтадом былі ў нас у руках. 

«Дзе хутка зробяць візы?» — «У Турцыі»

Цяпер у нас ужо другі варыянт фургона: у першага быў нізкі дах. Ён быў крыху меншы за маршрутку — якуазік-«баханка». Вышыня ўнутры — нешта каля 150 см у самым высокім пункце. 

Аднак там было ўсё для камфортнага жыцця: душ, біятуалет, халодная і гарачая вада, электрычнасць — і, адпаведна, святло і зарадкі для ноўтбукаў. 

(— А яшчэ ложак, кухонная зона, шафа, лядоўня, бак для вады на 100 літраў і бойлер на 10, — дадае Дар’я).

Скончыўшы з пераафармленнем фургона, мы адправіліся ў Польшчу, бо на той момант мы атрымалі візы PBH і пераехалі. І… у першы ж дзень згубілі ўсе дакументы: пасведчанні, пашпарты ды іншае. Яны ляжалі ў партманэ, і яно, відаць, выпала ў траву, пакуль мы перацягвалі рэчы з машыны ў нашую кватэру ў Варшаве — але мы выявілі гэта праз тыдзень. Пайшлі шукаць — і, вядома, нічога не знайшлі.

Спачатку мы былі ў паніцы: «Што рабіць?!» Тут жа рванулі ў амбасаду ў Варшаве — але там сказалі: «Дапамагчы не можам — запісвайцеся!» А запіс — на некалькі месяцаў наперад, што нас, вядома ж, не задавальняла. Тады мы патэлефанавалі ў амбасаду ў Беластоку, а там адказалі: «Прыязджайце хоць заўтра — аформім вам «вяртанне на радзіму».

З гэтым «вяртаннем» мы зноў паехалі ў Беларусь — усяго праз тыдзень, як прыехалі адтуль. 

Дакументы мы аднавілі, але для вяртання ў Польшчу нам патрэбныя былі візы, бо ДНЖ у нас яшчэ не было. Мы патэлефанавалі на мяжу, спыталі, ці пусцяць нас так — «не». Я напісаў на працу, мне адказалі, што ў Беларусі час чакання візы складае некалькі месяцаў. 

Заказчык дазволіў нам працаваць з Беларусі да жніўня 2022 года. А на двары быў ліпень. Дзялы! Я зноў напісаў на працу, папрасіў даведацца, дзе хутка зробяць візы. Тут варта зрабіць рэмарку: мая жонка марыла ў першую паездку адправіцца ў Кападокію, — і вось мне адказваюць: «У Турцыі». Так і пачалося нашае першае вялікае падарожжа.

Праз Расію і Грузію мы дабраліся да Турцыі, зрабілі дакументы, а затым вярнуліся ў Польшчу праз Грэцыю, Італію і іншыя краіны. 

(— І гэта толькі на словах хутка, а па факце нашая дарога заняла больш за паўгода, — дадае Дар’я).

«Увесь свет — наш вялікі дом»

Калі мы жывем у доме на колах, у нас трохі змяняецца погляд. Мы не ставімся да фургона, як да кватэры, хутчэй гэта пакой, а ўвесь свет — наш вялікі дом.

У добрае надвор’е мы спыняемся дзе-небудзь на беразе мора (як тады, калі мы былі ў Турцыі), выстаўляем стол і крэслы на вуліцу — і я працую на свежым паветры.

У мяне дамоўленасць з маёй кампаніяй: не важна, дзе я знаходжуся, — я працую па польскім графіку. Заказчыку абыякава, дзе я, важна толькі, каб я не парушаў правілаў праекта: калі, паводле іх, супрацоўнікі не павінны знаходзіцца на тэрыторыі Славакіі, напрыклад, — то значыць, я не павінен працаваць адтуль. 

Звычайна я пішу свайму кіраўніку: «Збіраюся туды і туды, ці можна?» Ён адказвае: «Так, без праблем!» — і мы едзем. 

Я купіў роўтар 4G, і ў кожнай краіне мы купляем сімку для яго. Самы танны інтэрнэт у Грэцыі — нешта каля 6,5 еўра за безліміт (у Польшчы, дарэчы, таксама інтэрнэт недарагі і найлепшы па якасці — выдатна ловіць нават высока ў гарах). У астатніх краінах інтэрнэт так сабе: для працы хапае, але штосьці вялікае пампуеш з праблемамі. 

Самы дарагі інтэрнэт у Чэхіі. У іх няма безліміту ў прынцыпе, і ў нас выходзіла каля $30 за 3 дні — гэта 30 Гб: відэа-канферэнцыі, сазвоны, спампоўка файлаў па працы, загружаем файлы, глядзім фільмы па вечарах. Мы звычайна не абмяжоўваем сябе — стараемся жыць у аўтадоме так, як жылі б проста ў кватэры. 

Цяпер у нас ужо другая версія фургона — мы памянялі дах на высокі. У аўтадоме з нізкім дахам было горача — асабліва ў Кападокіі, гэта ж амаль пустыня, паветра награваецца ўмомант.

Мы сталі за 10 метраў ад пляцоўкі, дзе ўзлятаюць паветраныя шары — і там расло ўсяго адное высокае дрэва. І на працягу дня мы перапаркоўваліся некалькі разоў, ідучы за яго ценем. Толькі гэта ратавала. 

Потым купілі вентылятар. Было цяжка, гэта праўда — але пакуты былі таго вартыя: не перадаць уражанні ад таго, як гэта прыгожа — калі ў небе столькі шароў.

«Мінімальная тэмпература, пры якой мы жылі ў аўтадоме, — мінус 22 градусы»

Вярнуўшыся з падарожжа ў тым жа 2022 годзе мы з’ездзілі ў Беларусь і паставілі высокі дах. Рабілі гэта з сябрамі. Справіліся за тыдзень. 

Сам дах каштаваў $500 — ён быў у такім сабе стане. Мы спілавалі яго, аднавілі і паставілі да сябе на фургон. Агулам выдаткавалі каля $600. 

У дакументах на машыну ў нас не пазначаная вышыня машыны, ёсць толькі запіс: «аўтадом». Таму дакументы мяняць не прыйшлося. Я толькі яшчэ раней папрасіў асобна пазначыць, што ў нас дах белы — так што трэба было яшчэ пафарбаваць яго ў белы колер.

Высокі дах дазволіў нам паставіць выцяжку, а яшчэ мы зрабілі адчыняльныя вокны ў двух месцах — праз гэта ствараецца добрая цяга і фургон выдатна прадзімаецца. У спёку тэмпература ў аўтадоме заўсёды ніжэйшая, чым на вуліцы, нават калі мы стаім на сонцы.

Узімку таксама ніякіх праблем. Наш аўтадом уцеплены — паколькі я планаваў выкарыстоўваць яго і ў холад, і ў спёку, і ў гарах і на моры. Плюс у нас ёсць цеплавая гармата, якая працуе ад дызеля. Мінімальная тэмпература, пры якой мы жылі ў аўтадоме — мінус 22 градусы, але ў памяшканні ў нас было плюс 20, і гармата працавала ледзь не на мінімуме. 

«Пераправіць фургон у Амерыку летам наступнага года — $3990 у адзін бок» 

Улетку Літва, Латвія і Эстонія забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабілям на беларускіх нумарах — гэта стала непрыемнай весткай для мяне. Я марыў вярнуцца на сваім аўтадоме ў Літву на Куршскую касу — туды, дзе пазнаёміўся з тым немцам, і «закальцаваць маршрут». На жаль, цяпер ужо не атрымаецца гэта зрабіць.

Я часам думаю, ці не паставіць аўтадом на польскія нумары. З аднаго боку, гэта вельмі зручна — і можна будзе здзейсніць мару. А з другога — дорага: нам заламалі вельмі высокую цану — штосьці каля $3000-4000. А з трэцяга боку — ад беларускіх нумароў цёпла на душы, і пазбаўляцца ад іх не хочацца.

Лепш мы патрацім гэтыя грошы па-іншаму. Мы хочам паехаць у Амерыку. Я ўжо даведаўся, колькі будзе каштаваць пераправіць туды фургон летам наступнага года, — $3990 у адзін бок. 

Калі планаваць вялікі маршрут па Амерыцы — аб’ехаць усе штаты, з’ездзіць у Канаду — гэта на 100% акупляецца, бо столькі каштуе жытло ў тым жа Нью-Ёрку. Арэнда аўтадома на месцы на некалькі месяцаў таксама ўляцела б у капеечку. 

Вядома, перш трэба штосьці вырашыць з працай, бо мы хацелі б паехаць не менш, чым на паўгода, — а ў Амерыцы іншы часавы пояс: трэба мяняць увесь графік, каб не працаваць начамі.

Ёсць і іншыя перашкоды. Так што пакуль гэта больш мары — мы з жонкай паміж сабой абмяркоўваем, як было б крута адправіцца туды на Алімпійскія гульні. Бо сёлета мы ездзілі на гульні ў Парыж — і нам хацелася б цяпер з’ездзіць на Алімпіяду ў Лос-Анджэлес. Закальцаваць, так бы мовіць.

«А сэнс арандаваць? У нас ёсць дзе жыць, мы можам падарожнічаць і глядзець свет»

Пакуль мы паўгода падарожнічалі вакол Чорнага мора — «па візу і назад» — нашая арандаваная кватэра ў Варшаве стаяла пустая і «зжырала» штомесяц каля 30% нашага даходу. Але мы не маглі ад яе адмовіцца, бо ў той момант ужо падаліся на ДНЖ, — у нас павінна было быць нейкае жытло, адрас. 

Вярнуўшыся ў Польшчу, мы паставілі высокі дах у фургоне — і тут жа заняліся яго пераробкай, каб па завяршэнні тэрміну арэнды пераехаць у аўтадом. Ну, а сэнс арандаваць? У нас ёсць дзе жыць, мы можам падарожнічаць і глядзець свет і пры гэтым працаваць і зарабляць грошы. 

…Мы ўцяплілі верх, перапланавалі шафы.

Па кошце выйшла нават крыху танней, чым было б у Беларусі, бо ў Польшчы прасцей дастаць патрэбныя матэрыялы — кантролеры, акумулятары, я ўжо не кажу пра ашалёўку і мэблю. Тут развітая культура аўтадома: вельмі шмат крамаў, якія прапаноўваюць кучу ўсяго для будаўніцтва.

Я зноў рабіў усё сам — разам з жонкай.

(— Як мы сварыліся! — смяецца Дар’я. — Ягор вельмі практычны чалавек: яму трэба, каб рэч прыносіла карысць, і не так важна, як яна выглядае. А для мяне вельмі важная эстэтыка. І мы сварыліся штодня. У нас сцены з вагонкі — і я білася за кожны міліметр: каб дошчачкі ўставалі вуглік да вугліка. Ягор жа рабіў на вока — як адпілаваў, так адпілаваў, без фанатызму!)

Скончылі мы ў чэрвені, пакаталіся па краіне, знайшлі касякі — і за верасень давялі ўсё да розуму. Скончылі дзень у дзень — і на год з’ехалі ў вялікае падарожжа, вярнуліся толькі ў кастрычніку 2024 года. 

«Жыццё ў аўтадоме ў 2 разы таннейшае, чым у кватэры ў Варшаве. На месяц у нас сыходзіла 1700 злотых»

Жыць у доме на колах не так ужо складана. У Еўропе ёсць такія паняцці, як кемпінг і паркінг. Розніца паміж імі такая: кемпінг — гэта калі ты выносіш штосьці на вуліцу, напрыклад, крэслы і столік, дастаеш «маркізу» — навясны тэнт.

Ладзіць кемпінг у цэнтры горада няможна, але проста проста прыпаркавацца ніхто не забараняе. Галоўнае — выконваць правілы паркоўкі: не выязджаць за лініі, стаяць выразна па разметцы, не адчыняць акна (але часам паліцыя не звяртае на гэта ўвагі).

Ёсць спецыяльная праграма Park4night — у ёй людзі, як мы, дзеляцца месцамі для стаянкі. Перш чым ехаць у нейкае месца, мы загадзя шукаем, дзе спыніцца, чытаем і аналізуем водгукі. Праз гэтую праграму таксама можна знайсці пункты, дзе заправіцца чыстай вадой і зліць брудную, пачысціць біятуалет.

Жыццё ў аўтадоме з улікам падарожжаў выйшла ў 2 разы таннейшым, чым у кватэры ў Варшаве. Мы год падарожнічалі — у сярэднім на месяц на дом на колах у нас сыходзіла 1700 злотых (каля 400 долараў): на паліва, платныя дарогі, абслугоўванне. 

Самы вялікі артыкул нашых выдаткаў — 1300 злотых на паліва, машына ў нас старэнькая, а яшчэ высокая і цяжкая, таму ў яе вялікі расход — штосьці каля 12-13 літраў на 100 км, гэта вельмі шмат. 

(— Але мы не завязаныя на паліве, — перахапляе ініцыятыву ў размове Дар’я. — Мы нікуды не спяшаліся, а падарожнічалі ў сваё задавальненне, аднаго поўнага бака нам хапала на месяц, бо мы маглі правесці тыдзень дзе-небудзь на моры, не выязджаючы, нават не заводзячы машыны).

У падарожжы па Турцыі мы набылі новых сяброў — яны запрасілі нас да сябе ў кемпінг. Мы прастаялі там месяц, і яны не ўзялі з нас ані капейкі, хоць мы карысталіся вадой і электрычнасцю. 

Яшчэ месяц мы таксама прастаялі ў Салоніках — на паркоўцы каля крамы, дзе прадаюць усё для аўтадамоў. Хлопцы сказалі: можаце стаяць, колькі хочаце, і дазволілі карыстацца бясплатна электрычнасцю і вадой. 

«Рабаўнікі ведалі, што шукаць — забралі інвертары, помпу для вады, інструменты, роўтар»

Ці гатуем мы ў падарожжах — усё залежыць ад месца. Жонка любіць гатаваць, таму ў нас у аўтадоме стаіць поўнапамерная лядоўня.

(— У нас велізарная кухня з раскладным столікам, — тут жа ўключаецца ў гутарку Дар’я. — Вялізная лядоўня — мы ў нікога больш такой не бачылі, яна як дома. Ёсць пераносная пліта, каб можна было гатаваць на вуліцы, і паходная духоўка, яна ставіцца на пліту).

Калі мы спыняемся ў горадзе, мы абедаем і вячэраем у рэстарацыях, кавярнях, ямо стрыт-фуд — прычым стараемся знайсці месцы, папулярныя ў мясцовых жыхароў. У Салоніках за 5 км ад паркоўкі, дзе мы стаялі, была вёсачка — і мы часта ездзілі туды на роварах, каб купіць гірас. У мясцовым рэстаранчыку вечна было бітком — там падавалі неверагодна смачны гірас. 

Але калі нас аднойчы абрабавалі, мы зразумелі: не варта паркавацца ў горадзе, трэба знайсці кемпінг і спыніцца там.

Дзела было ў Варшаве: мы толькі вярнуліся з таго паўгадавога падарожжа, прыпаркаваліся каля дома, перанеслі ўсе рэчы — а праз тыдзень выявілі, што наш фургон абчысцілі. Прычым рабаўнікі ведалі, што шукаць — забралі інвертары, помпу для вады, усе інструменты, якія я вазіў з сабой, Дашыну любімую пліту, роўтар і нават гумовую качачку.

Цяпер мы ўсюды шукаем кемпінгі. У Парыжы мы таксама здымалі кемпінг. Прычым на Алімпійскія гульні кошт месцаў быў проста касмічным — 128 еўра за ноч (пры сярэднім кошце ад 20 да 35 еўра). 

«Бывала, едзеш па бясплатнай дарозе, глядзіш направа — а там горы смецця 2-3 метры ў вышыню»

У нашых падарожжах было ўсякае… Былі краіны, у якіх хацелася б застацца даўжэй, і краіны, у якія не вельмі хацелася б вяртацца.

Мы вельмі хутка праехалі Славакію, бо мне няможна там працаваць. Румынію прамінулі за дзень, так хацелі хутчэй адтуль уцячы. Калі поўнач Румыніі — гэта прыемнае месца, то поўдзень — па-сапраўднаму страшнае: ты едзеш — а вакол разбураныя дамы, цэлыя вёскі разбураных дамоў, і між іх адзін цыганскі палац. 

(— Там былі вуліцы са смецця, — дадае Дар’я. — Мы едзем, а па абодва бакі дарогі горы старых, нікому не патрэбных рэчаў. Мы баяліся спыніцца, бо думалі, што наш фургон за гадзіну разбяруць на запчасткі).

Што яшчэ непрыемна здзівіла — поўдзень Італіі. Магчыма, тым, хто жыве ў гатэлях і не бачыць, што дзеецца па-за межамі гарадоў, там падабаецца. Але там такі жах! Мы праехалі ўвесь поўдзень Італіі — ад абцаса да носа бота — і паўсюль бруд, дарогі паскудныя. 

Бывала, едзеш па бясплатнай дарозе, глядзіш направа — а там горы смецця 2-3 метры ў вышыню: канапы, покрыўкі, разбітыя і згарэлыя машыны… Здаецца, што гэта сметнік, але не, гэта вуліца. 

«Вы самі праехаць можаце, а вось вашая машына — не, бо яна на беларускім уліку»

Хтосьці кажа, што падарожнічаць з сінім пашпартам няпроста, але мы ні разу не сутыкнуліся ні з надглядамі на межах, ні са шмонамі. 

Была прыкольная гісторыя на мяжы з Сербіяй: мы ехалі ад сяброў, якія жывуць у Румыніі, — і можна было альбо ў Сербію адправіцца, альбо ў Балгарыю. Сябры адгаворвалі нас ехаць на поўдзень Румыніі, таму мы вырашылі трымаць шлях у Сербію. 

І вось мы выязджаем з мяжы, і румыны кажуць: «Спадарства, у вас беларускія пашпарты і машына на беларускіх нумарах, — ёсць верагоднасць, што вас не ўпусцяць у Сербію». Мы пасмяяліся: «Калі што — сустрэнемся праз 10 хвілін», — і паехалі.

На сербскай мяжы паглядзелі на нашыя нумары, зазірнулі ў пашпарты, пачасалі патыліцы і кажуць: «Вы самі праехаць можаце — пытанняў ніякіх, а вось вашая машына — не, бо яна на беларускім уліку. Трэба купіць страхоўку». 

«Акей, — кажам, — няма праблем. Але мы едзем транзітам у Паўночную Македонію — і страхоўка нам патрэбная на адзін дзень». Яны загадалі пачакаць, доўга камусьці тэлефанавалі, а потым памежнік кажа: «Спадарства, у мяне для вас дзве навіны — добрая і дрэнная». Пачаў з добрай: заехаць можна, але далей была дрэнная — гэта абышлося б нам у $400.

Мы развярнуліся і паехалі назад у Румынію. Там на мяжы ўсе ржалі. 

«Еўрапейцы на старасці гадоў здаюць кватэры — і падарожнічаюць. А мы не хочам чакаць» 

У Польшчу мы вярнуліся з гадавой паездкі 2,5 месяцы таму — і ўжо лезем на сцяну, бо хочацца зноў кудысьці адправіцца. Аселы лад жыцця — не для нас.

Найбліжэйшае нашае падарожжа — праз месяц: зноў збіраемся да сяброў на поўнач Румыніі — сустрэць Каляды і адсвяткаваць Новы год. 

Наш ДНЖ мінае праз год — а значыць, нам зноў патрэбны адрас, каб падацца на падаўжэнне. Быў план прапісацца ў каго-небудзь з сяброў і падарожнічаць, але ён праваліўся — не знайшлі варыянтаў.

Тады мы вырашылі арандаваць якую-небудзь недарагую кватэру і зняць парка-месца або гараж для аўтадома. Але выявілася, што танней арандаваць дом у вёсачцы паміж Варшавай і Познанню — тут у нас ёсць і месца для фургона і для яго рамонту.

Часам мне хочацца навейшы і надзейнейшы фургон, але на гэта патрэбныя немалыя грошы і час — каб перабудаваць яго (а вось займацца гэтым зноў не хочацца, бо ў нас ужо ёсць аўтадом).

Плюс новая машына — гэта новыя складанасці: яе трэба вывучаць, каб знаць слабыя месцы. Дый новыя машыны начыненыя электронікай, якая можа выйсці з ладу, — а ў нас жа ў фургончыку нічога такога няма, наш аўтадом можна парамантаваць нават у полі.

А яшчэ пытанне, каму прадаць стары фургон 1985 года, каб купіць новы — ніхто не заплаціць за яго столькі, колькі ў яго ўкладзена. Так што аўчынка вырабу не вартая. 

У будучыні мы хацелі б купіць кватэру. Некаторыя еўрапейцы на старасці гадоў здаюць кватэры — і адпраўляюцца падарожнічаць. А мы не хочам чакаць: ёсць план узяць кватэру ў іпатэку, здаць яе ў арэнду — і падарожнічаць цяпер, шукаць краіну, у якой мы захацелі б асесці.

Проблем не было — до поездки в Румынию. Как беларуска путешествует по ЕС с женевским паспортом
Проблем не было — до поездки в Румынию. Как беларуска путешествует по ЕС с женевским паспортом
По теме
Проблем не было — до поездки в Румынию. Как беларуска путешествует по ЕС с женевским паспортом

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Какие-то ненастоящие белорусы, не мечтают о бетоне в новой боровой

-1

Типичный комментарий на дев бай - в независимости от чем новость, написать как плохо в РБ. Ну и смысл? Плюсы собираешь, али как?

2

Простой. Ну очень простой вопрос тебе. Где в сообщении, на которое ты отвечал, ты увидел вот это?

в независимости от чем новость, написать как плохо в РБ

utochka
utochka терминатор в комната
8

Я вас удивлю, но европейцы тоже мечтают о собственном «бетоне», это абсолютно естественное желание человека.

0

И при этом не боятся поменять бетон в одной стране на бетон в другой. Была бы возможность заработать побольше.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-4

это от страны и человека зависит. Бетон как мечта очень часто по причине отсутствия других инвестиционных альтернатив и птичьих прав арендаторов. А когда доходит, что ни ты в родительском жилье жить не будешь, ни твои дети с высокой вероятностью в твоем - взгляд весьма меняется.

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
3

Ипотека легко (пере)продаётся. Нет смысла арендовать и бояться вкрутить шуруп в стену.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-1

при перерегистрации (продаже) квартиры все равно кучка телодвижений и накладных расходов (комиссии брокера, нотариуса, банка, сборы за регистрацию и т.п. в зависимости от страны), в силу чего переезд с одной аренды на другую быстрее, проще и дешевле. Т.е. я знаю таких людей, которые при наличии средств всю жизнь на съеме. Деньги гл.о. в фондовом рынке, насколько мне известно.

table
table Table в Database
0

обычно за это все платит покупатель

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
0

За это обычно платит покупатель За смену арендной квартиры вы тоже платите сборы, комиссии и они могут быть даже иногда выше, чем сборы за нотариуса.

utochka
utochka терминатор в комната
-3

По всему миру люди прекрасно живут в родительских квартирах, особенно если они нормальной площади, а не «впятером в двушке». Не от хорошей жизни люди в снг бегут на съем как только могут себе это позволить (даже если это прогазованный бабушатник у мкада). Если бы у меня лично была возможность не съезжать от родителей в 20 лет, уже на первый взнос на свое жилье деньги были бы точно.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
1

Ну-ну, а в Швеции с Финляндией от чего в 21-22 года съезжают от родителей в среднем? https://ec.europa.eu/eurostat/web/products-eurostat-news/w/ddn-20240930-2 . В США лично знаю пару человек, чьи родители продавали свои дома и покупали поменьше, потому как 200+ кв метров на 2-х человек оказываются несколько избыточными в плане усилий и стоимости содержания после того, как дети разъехались по другим городам и явно не имели планов возвращаться в "родное гнездо".

utochka
utochka терминатор в комната
11

Последний абзац - доказательство, что герои в полном адеквате и собираются со временем взять квартиру. Провести жизнь в фургоне - странно, напоминает депрессивные трейлер-парки в сша, да и детей заводить в подобных условиях- какая-то жесткость. Но как уникальный опыт путешествий - почему бы и нет…

5

Достаточно уникальный случай, с которого трудно взять пример. Переделать старый фургон - нужны навыки. Купить новый для путешествий - может влететь в копеечку (помню интересовался VW California, так он стоит больше 100к зеленых). Да и спутницу найти, которая разделяет такой лайфстайл - тоже непростая задача))

Но автору респект, даже немножко завидно

-1

"стоит больше 100к зеленых" - тут может ошибся, смотрел в Варшаве, не помню какой курс злотого тогда был

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

это разве что очень навороченная Калифорния, с какими-то дополнительными свистелками. Стандартная на базе мультивана подешевле классических автодомов на шасси грузовых вэнов, но вещь специфическая со всеми плюсами и минусами от формфактора - нет душа и туалета, но в общем и целом ездит как минвэн, т.е. против классики другие цены на паромы, ограничения на парковки (в т.ч. по высоте), расход топлива, скорость и т.п.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 лістапада 2024, 12:34

0

даже немножко завидно

А мне даже не немножко. Сам бы сдал хату и пожил в дороге, но дети вырастут ещё нескоро. А с детьми это сильно напряжнее, да и жена не согласна на такой вариант

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 лістапада 2024, 02:03

-3

ни кола, ни двора, ни детей - молодые ишшо

-1

Деньги экономят, работают, купить квартиру в планах. А дети... Может они им и не нужны? Реально, сегодня ребёнок это тотальный пассив а не инвестиция. Питомец который требует больших затрат и ограничений, и всё это ради того, чтобы вырастить налогоплательщика для всех, включая бездетных.

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
0

Насчёт адреса для продления ВНЖ....
Многие хостелы или отели предлагают такую услугу. За сотню-другую евро в год дают "виртуальную" регистрацию. И уже можно подаваться на ВНЖ с этим адресом.
Обязанность иметь регистрацию распространяется и на обладателей паспортов иных стран ЕС, если они находятся более чем три месяца. Я когда был в командировке во Вроцлаве на полгода, компания снимала дом, но делал я регистрацию по такому вот "виртуальному" адресу в хостеле.

table
table Table в Database
0

а зачем делать такую регистрацию? Обычно ужонды интересует только почтовый адрес чтобы корреспонденцию выслать если что, регистрация их в принципе не интересует, в Польше она нужна емнип только при проведении манипуляций в сфере автотематики (купить тачку зарегать на себя, права поменять), больше все.

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
-1

Тут не в курсе, если честно. Так как ситуацию о необходимости регистрации знаю исключительно по словам ребят, обосновавшихся в Польше.
Увидел что герои статьи про регистрацию написали, решил подсказать что есть такая услуга как "виртуальный" адрес. Туда же и корреспонденция ходит.

2

Пока детей нет, весь мир у ног ребят :)

Влад  Волков
Влад Волков QA в Unity Technologies
-2

Ничего страшного, детей нарожают и без них. Дело не хитрое.

-2

А чем дети помеха? Ведь есть онлайн школы.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

Попробуй. Дети должны быть очень дисциплинированными и на родителях нагрузка в части обучения детей согласно программе. Кроме того, у детей не получится иметь длинных отношений с кем-либо кроме родителей.

2

Ну например в том, что хоумскулинг на колёсах это не для всех

7

Если при рассмотрении дела на внж обратят внимание на ваше пребывание в шенгене, то можете получить отказ, штраф и депортацию. За превышение правила 90/180. Т.е. в шенгене за пределами Польши вы можете находиться только 90 дней за последние 180, остальное нелегально. Плюс вы предоставляете работу при подаче на внж, но работать из других стран кроме Польши внж не позволяет, если это не правильно оформленная командировка.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 лістапада 2024, 11:37

table
table Table в Database
1

если ездить по шенгену без пересечения границ со штампами в паспорте - то никто ж ничего и не увидит

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-2

В обетованной силиконовой долине многие в RV и живут.
Це европейское будущее, которое мы заслужили.
[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024], работай, плати налоги и живи в фургоне.

0

Я бы тоже так поездил, но бомж вариант дома где даже нет туалета/душа такое себе, лучше с комфортом

Влад  Волков
Влад Волков QA в Unity Technologies
2

Так у них все это есть.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 лістапада 2024, 13:24

1

Рад за них

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

ребятам респект, что задумали и сделали. планирую такое же на пенсии, да ) С детьми, все-таки, объективно сложно как по причине учебы, так и что даже 2 человека на такой площади и в поездке - это нередко минимум на 1 мнение "как правильно" больше, чем хотелось бы для гармонии.

1

Кибитка, гуляют цыгане.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
1

Це европа и многие другие страны в итоге придут к социальному найму...

Правильно голосуешь? [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] Работаешь на государство или на "полезной" работе, вот тебе соц найм.

Не вписался в систему? Добро пожаловать в кибитку.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 лістапада 2024, 13:58

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
-3

Хм, вы прям точно описали УЖЕ существующую ситуацию в РБ.
За такое ротный увольнительной не поощрит, а в нарядах по кухне сгноит.

2

Смотрел много видеоблгореров живущих в фургоне, как понимаю самая большая проблема – эта найти девушку которая согласится с тобой в нём жить. лол кек

фургон в Америку летом следующего года — $3990 в одну сторону
имхо проще купить там люой фургон, подделать, и продавать с выгодой

table
table Table в Database
1

Егору повезло, он нашел

1

Как оно на двух стульях? И ПБХ визы, и покатушки в оккупированный Крым и после 2022 по россии. Ничего ж не происходит, да?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

topol-m
topol-m Клининг-менеджер в Сиськофф Банк
-2

У здорового человека ни о каких стульях и мысли не возникает, в Европу съездить незашкварно и в Крым с кайфом. А когда мозги промыты начинается ЭТО

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
0

С 2026 года в польше новое жилье можно будет сдавать только с убежищами.
Значит кавалерки снова подорожают. Всем по кибитке.

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
0

Про убежища расскажите жителям приграничных регионов России. Они тоже смеялись когда-то, сейчас почему-то нет.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

думаю, проблемы жителей приграничных райнов РФ тут мало кого интересуют.

tata_php
tata_php Senior PHP developer в Tech Travel
0

такс, пажжите, правильно ли я понимаю, что ребята решили написать свою историю о том, как они живут в автодоме по Европе и активно нарушают закон в этой самой Европе в беларусском портале, где сидит и читает уйма личностей, связанные со спец службами РБ?
то есть они рассказывают, буквально подтверждают, как сверх срока нарушают закон: "За превышение правила 90/180. Т.е. в шенгене за пределами Польши вы можете находиться только 90 дней за последние 180, остальное нелегально. Плюс вы предоставляете работу при подаче на внж, но работать из других стран кроме Польши внж не позволяет, если это не правильно оформленная командировка.".
При всем при этом, планируют подаваться на второе ВНЖ.

Ребята, успехов вам конечно и везения, но если дело дойдет до тех структур, которые занимаются миграцией в Польше (а среди читающих и желающих "добра" уехавшим таких в каждой статье найдется), то очень большая вероятность, что вас депортируют с баном на въезд в ЕС ближайшие 10 лет (с визой в США это тоже не особо поможет). И подтвердить это, если что, достаточно легко, выписки транзакций по карте в течени n-ого времени ясно могут показать, находились вы в Польше или нет.

Короче, успехов, ведь статью отсюда уже не уберешь.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 лістапада 2024, 13:57

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
1

обычно за это все платит покупатель

глубоко без разницы кто оплачивает - они все равно транзакционные издержки при купле-продаже недвижимости. Т.е. покупатель прекрасно знает, что для него стоимость приобретения составляет, например, 1.1 от договорной цены, продавец получает 1 от этой же цены, в отсутствие издержек суммы бы совпадали, а так нет. Если, например, ты купил дом за 500 тыс. евро (и это нормальная рыночная цена) плюс заплатил 50 тыс. всяких связанных расходов, а через пару месяцев внезапно нашел работу мечты, но в другом конце страны и хочешь продать его, то получишь эти самые 500 тыс. евро от нового покупателя, а совсем не 550 тыс., если рыночная цена не выросла. А терять 50 тыс. евро - это больно. С арендой в зависимости от традиций и регуляций накладные на всякие регистрации договора, финальную уборку, косметический ремонт, комиссию брокера и т.п. тоже могут присутствовать, но это на порядок-два меньшие суммы. И это я не говорю про совершенно разное распределение рисков, связанных с владением недвиги. Все, конечно, верят, что дома будут всегда расти в цене и стоять вечно, но вообще-то нет и случаи всякие бывают, как страховые, так и не очень, и не всегда на 100% покрытые.