LinkedIn дадала функцыі генератыўнага АІ для стварэння рэзюмэ і вакансій
Сэрвіс пашырыў магчымасці па стварэнні рэзюмэ і апісання вакансій з дапамогай генератыўнага штучнага інтэлекту.
Сэрвіс пашырыў магчымасці па стварэнні рэзюмэ і апісання вакансій з дапамогай генератыўнага штучнага інтэлекту.
Сэрвіс пашырыў магчымасці па стварэнні рэзюмэ і апісання вакансій з дапамогай генератыўнага штучнага інтэлекту.
Кампанія паказала рашэнні на базе АІ. Яны будуць дапамагаць суіскальнікам паляпшаць свае рэзюмэ і профілі, а рэкруцёрам — рабіць апісанні службовых абавязкаў. Першая функцыя працуе на базе мадэлі GPT-4, другая — на базе GPT-3.5. Пакуль функцыі даступныя толькі прэміум-карыстальнікам.
Паводле слоў прадстаўнікоў LinkedIn, інструмент вызначае найбольш важныя навыкі і досвед, якія варта вылучыць у раздзелах «Пра кампанію» і «Загаловак». Перад даданнем згенераванага кантэнту ў рэзюмэ АІ прапануе яго прагледзець і адрэдагаваць.
Пры апісанні службовых абавязкаў рэкруцёр запісвае базавую інфармацыю, затым інструмент генеруе прапанаванае апісанне працы для прагляду і рэдагавання. На думку аглядальніка TechCrunch, выкарыстанне АІ для складання рэзюмэ і апісання вакансій можа прывесці да стварэння няслушнага ўяўлення пра суіскальнікаў. Будзе незразумела, хто стварыў вобраз чалавека ў рэзюмэ — АІ ці суіскальнік.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
скоро ии будет писать себе вакансии свм на них подаваться и сам себя принисать на работу [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]