LinkedIn прапаноўвае АІ-сэрвіс, які знойдзе працу вашай мары
Кампанія распрацоўвае новы АІ-інструмент, які можа дапамагчы карыстальнікам знаходзіць вакансіі, схаваныя пры звычайным пошуку. Цяпер інструмент тэсціруе невялікая група карыстальнікаў.

Генеральны дырэктар кампаніі Раян Росланскі заявіў, што «новы інструмент можа дапамагчы знайсці прыдатную працу, пра якую карыстальнікі нават не падазравалі», так як «рэальнасць такая, што вы не знойдзеце працы сваёй мары, проста правяраючы набор ключавых слоў».
Новы інструмент выкарыстоўвае вялікую моўную мадэль для аналізу вялікага аб’ёму даных, уключаючы апісанні вакансій, інфармацыю пра кампаніі і паведамленні на сайце. Сэрвіс можа падказаць карыстальнікам новыя навыкі, неабходныя для атрымання пэўнай пасады.
Сэрвіс дазваляе карыстальнікам уводзіць запыты, напрыклад, «знайсці ролю, дзе я магу выкарыстоўваць маркетынгавыя навыкі для аховы навакольнага асяроддзя» або «паказаць вакансіі ў маркетынгу з заробкам большым за $100 тысяч».
Паводле слоў Рохана Раджыва, дырэктара па прадуктах у LinkedIn, кампанія выкарыстоўвае вялікія моўныя мадэлі «на працягу ўсяго стэку нашай сістэмы пошуку і рэкамендацый, ад разумення запытаў да пошуку і ранжыравання».
LinkedIn таксама заявіла, што прымае меры засцярогі для прадухілення прадузятасці пры выкарыстанні АІ у найманні. Венцзін Чжан, віцэ-прэзідэнт па інжынерыі ў LinkedIn, кажа, што новы АІ-стэк можа выкарыстоўвацца не толькі для пошуку працы, але і для аналізу рынку працы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.