Літоўская «Крэмніевая даліна»: у Вільні пабудуюць найбуйнейшы ў Еўропе тэхнахаб

У Вільні з’явіцца найбуйнейшы для Еўропы тэхналагічны кампус за €100 млн, паведамляе TechCrunch. Ён размесціцца ў цэнтры літоўскай сталіцы на месцы старой швейнай фабрыкі.

3 каментарыя

Праект называецца Tech Zity. Па плошчы хаб зойме 55 тысяч квадратных метраў — гэта ў паўтара разу больш за кампус стартапаў Station F, які запусціўся ў Парыжы ў 2017 годзе.

Адкрыццё літоўскага хаба з офіснымі плошчамі, разлічанымі на 5 тысяч працаўнікоў, прызначанае на 2024 год. Працаваць ён будзе кругласутачна без выходных. Тут будуць памяшканні для сходаў і розных мерапрыемстваў, калівінгі, а таксама спартзалы, салоны прыгажосці, рэстараны і бары.

Сярод вядомых стартапаў Літвы — маркетплэйс паношанай вопраткі Vinted, які рыхтуецца прыцягнуць $562 млн інвестыцый пры ацэнцы $4,5 млрд, Nord Security — распрацоўшчык NordVPN, а таксама фінтэх-стартап Kevin.

Новая ініцыятыва фінансуецца з некалькіх крыніц. З запланаваных €100 млн на яе рэалізацыю ўжо ёсць прыкладна €30 млн. 80% гэтай сумы даў сузаснавальнік і аперацыйны дырэктар Vinted Мантас Мікуцкас, а астатняе — заснавальнік Tech Zity Дарыюс Жакайціс. На гэтыя грошы былі набытыя зямля і будынкі пад праект і пачатыя работы па іх пераўтварэнні. Аўтары праекта плануюць прыцягнуць €70 млн, якія засталіся, ад банкаў і прыватных інвестараў.

Літва запусціць хатнюю вытворчасць чыпаў пры падтрымцы Тайваня
Па тэме
Літва запусціць хатнюю вытворчасць чыпаў пры падтрымцы Тайваня

«Нашая галоўная мэта — спрыяць развіццю стартап-супольнасці. Цяпер гэтая супольнасць раскіданая па розных лакацыях. Стартапы і тэхналагічныя кампаніі высока цэняць магчымасць быць побач, абменьвацца ведамі і досведам», — падзяліўся Жакайціс з выданнем.

Ён дадаў, што аўтары праекта імкнуцца стварыць у гэтай частцы Вільні «літоўскую Крэмніевую даліну». Яна адчыніць дзверы не толькі для стартапаў, але і для фрылансераў і кампаній са штатам да 300 чалавек.

Паводле слоў Жакайціса, цяпер у літоўскай стартап-экасістэме занята 18 тысяч чалавек. Хаб, які рыхтуецца, стане пляцоўкай для нэтворкінгу і будзе спрыяць з’яўленню новых прадуктаў. Заснавальнікі таксама гатовыя разглядаць замежныя кампаніі, якія хочуць зайсці ў Літву, і з некаторымі ўжо вядуць перамовы.

У Літве працуюць 4 тыс. рэлакантаў з РБ, а ў Вільні жыве 23 тыс. беларусаў
Па тэме
У Літве працуюць 4 тыс. рэлакантаў з РБ, а ў Вільні жыве 23 тыс. беларусаў

Читать на dev.by