Літва плануе працягнуць візавыя абмежаванні для беларусаў

Урад Літвы плануе выдаць асобны закон, які працягне абмежаванні на выдачу віз для беларусаў і расійцаў, піша BNS. 

44 каментарыяў

Цяпер на межах Літвы, Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча. У прыватнасці, літоўскія амбасады не выдаюць віз беларусам і расійцам — за рэдкім выключэннем. 

Рэжым надзвычайнага становішча дзейнічае да 16 сакавіка. Яго плануюць працягнуць да пачатку мая. Урад Літвы прапаноўвае вынесці пастанову пра рэжым надзвычайнага становішча ў асобны закон — у такім разе рэжым не трэба будзе працягваць. Ён будзе дзейнічаць да скасавання закона. 

Цяпер праект закона разгледзіць літоўскі Сейм.

Литва ограничила вывоз наличных евро в Беларусь
По теме
Литва ограничила вывоз наличных евро в Беларусь
Литва упрощает переезд компаний (но не всех): сотрудникам обещают ВНЖ
По теме
Литва упрощает переезд компаний (но не всех): сотрудникам обещают ВНЖ

Читать на dev.by