Літва прыпыняе прыём заявак на працаўладкаванне замежнікаў

З сённяшняга дня Літва часова не прымае новыя просьбы на працаўладкаванне замежнікаў. Гэта звязана з вычарпаннем адпаведнай квоты на бягучы год, паведамляе мясцовы партал LRT.

Пакінуць каментарый

Зацверджаная на 2025 год квота складае 24,83 тысячы чалавек і ахоплівае ўсе прафесіі і пасады ва ўсіх сектарах. Да ранку 15 кастрычніка было выкарыстана 20,5 тысяч квот, а яшчэ 4,46 тысячы заяў на атрыманне дазволу на часовае пражыванне па працоўнай дзейнасці ўжо на разглядзе ў Дэпартаменце міграцыі краіны.

Паколькі сума выкарыстаных квот і пададзеных заяў перавышае ліміт, ведамства спыняе прымаць новыя заяўкі.

Пасля вычарпання квоты згаданыя дазволы могуць выдавацца толькі ў выпадках, калі зарплата замежніка складае не менш за 1,2 сярэднямесячнай зарплаты ў краіне (зараз гэта €2667,6 «на паперы»), ці калі яго прафесія адносіцца да дэфіцытных і стварае высокую дададзеную вартасць — не менш за сярэднямесячную зарплату да выліку падаткаў (зараз €2223).

У Літве ўзмацніўся адток беларусаў з дазволам на пражыванне
Па тэме
У Літве ўзмацніўся адток беларусаў з дазволам на пражыванне
Літоўскі Сейм разглядае прапанову не працягваць ВНЖ без ведання мовы
Па тэме
Літоўскі Сейм разглядае прапанову не працягваць ВНЖ без ведання мовы

Читать на dev.by