Літва прызнала беларуску пагрозай нацбяспецы праз працу ў Альфа-Банку 10 гадоў таму
Праз гэта дзяўчыне традыцыйна адмовілі ў ДНЖ і забаранілі ўезд у Літву.
Медыя расказваюць сёння гісторыю беларускі Ганны, якая пераехала ў Літву да сваёй сяброўкі і запрасіла там працоўны ДНЖ. Ёй адмовілі, бо ў анкеце дзяўчына пазначыла, што ў 2014 годзе яна працавала аператарам у кол-цэнтры Альфа-Банка, а значыць «ёсць пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы». Адначасова з гэтым Ганне стандартна забаранілі ўезд у Літву на 5 гадоў.
У судзе адвакат Ганны апеляваў да таго, што яго кліентка займала ў банку нязначную пасаду, не мела доступу да стратэгічнай інфраструктуры банка, і наогул гэта было задоўга да санкцый. Аднак ані гэта, ані дадатковая інфармацыя пра тое, што Ганна з’яўляецца ЛГБТ-персонай і збіралася пабрацца шлюбам са сваёй літоўскай сяброўкай, не паўплывала на вынік. Рашэнне пра дэпартацыю засталося ў сіле.
У выніку дзяўчына пераехала ў Польшчу (у яе была дзейная віза) і падалася там на міжнародную абарону.
Нагадаем, Літва ад 2023 года рэгулярна адмаўляе ў выдачы ДНЖ або анулюе ўжо выдадзеныя дазволы на пражыванне беларусам, якія, на думку Дэпартамента нацбяспекі, ёсць пагрозай краіне. Найбольш тыповымі падставамі з’яўляюцца служба ў войску па кантракце, праца ў сілавых структурах, на стратэтычных аб’ектах РБ або РФ, такіх, напрыклад, як БелАЭС.
Читать на dev.by