Літва прызнала пагрозай нацбяспецы 1644 беларусаў
Падставай паслужылі даныя з адмысловай анкеты.
Дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы даў справаздачу аб тым, колькі грамадзян Беларусі і Расіі былі прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы краіны. Усяго іх 2041: беларусаў — 1644, расійцаў — 397.
Так, у дазволе на часовае пражыванне ў Літве было адмоўлена 562 беларусам, 343-м — у замене дакумента. Яшчэ 450 беларусам анулявалі дзейныя часовыя ДНЖ.
Двум грамадзянам РБ адмовілі ў дазволе на пастаяннае пражыванне, васьмі анулявалі дзейныя пастаянныя ДНЖ.
Акрамя таго, 279 грамадзянам РБ адмовілі з меркаванняў бяспекі ў выдачы нацыянальнай літоўскай візы.
Рашэнні прымаліся па выніках абавязковага анкетавання, уведзенага пры канцы 2022 года: у анкеце просяць адказаць на пытанні аб стаўленні да вайны ва Украіне і прыналежнасці Крыма, а таксама паказаць на магчымыя сувязі з вайсковымі/сілавымі структурамі і да т. п.
Пагрозай сваёй нацбяспецы Літва неаднаразова прызнавала і айцішнікаў з Беларусі. Многіх — за кантрактную службу ў войску РБ. А нядаўна стала вядома пра яшчэ адзін маркер пагрозы --працу ў ядзернай галіне РБ/РФ.
Читать на dev.by