Літва дазволіла і далей уязджаць легкавым аўто з беларускімі нумарамі. Але ёсць нюанс

Літва перагледзела рашэнне аб увядзенні 16 жніўня поўнай забароны на ўезд у краіну легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі. Гэта вынікае з паведамлення літоўскай мытні.

9 каментарыяў

Ад 17 жніўня легкавыя аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, змогуць уязджаць на тэрыторыю Літвы, але пры выкананні некаторых умоў.

  • Аўтамабіль належыць грамадзяніну Беларусі, у якога ёсць літоўская віза або дзейны дазвол на жыхарства ў Літве;
  • Аўтамабіль кіруецца непасрэдна яго ўласнікам, не прызначаны для продажу і выкарыстоўваецца толькі ў асабістых мэтах грамадзянінам Беларусі.
  • Аўтамабіль выкарыстоўваецца толькі ў асабістых мэтах грамадзянінам ЕС, які па сумяшчальніцтве з’яўляецца рэзідэнтам Беларусі.

Пры гэтым мытня нагадала, што пасля 18 студзеня 2025 года аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, не змогуць знаходзіцца на тэрыторыі Літвы, і не змогуць браць удзел у дарожным руху. 

Нагадаем, 18 ліпеня Літва забараніла ўезд легкавых аўтамабіляў на беларускіх нумарах. Аднак да 16 жніўня можна ўвозіць машыны, не прызначаныя для продажу і належныя грамадзянам Беларусі, «якія маюць дзейную візу, што дазваляе ўезд у ЕС, або дзейны дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне ў Літве».


Читать на dev.by