Літва збіраецца паменшыць колькасць аўтобусаў на маршруце з Беларуссю

Новыя дазволы на міжнародныя пасажырскія перавозкі не выдаюцца, а старыя не падаўжаюцца.

4 каментарыяў

Літва плануе яшчэ больш скараціць аўтобусныя зносіны з Беларуссю. Пра гэта сёння ішла размова ў эфіры радыё LRT, змест гутаркі пераказаў «Спутник. Беларусь».

Паводле слоў кіраўніка Віленскай кампаніі пасажырскага транспарту далёкага злучэння Арунаса Індрашуса, ад сакавіка гэтага года колькасць рэйсаў і так скарацілася напалову. Індрашус растлумачыў, што на сённяшні дзень новыя дазволы не выдаюцца, а старыя не падаўжаюцца. З заканчэннем тэрміну дзеяння дазволаў перавозчыкі, не атрымліваючы новых, сыходзяць.

Пра перспектывы скарачэння колькасці аўтобусных рэйсаў, якія ідуць з Беларусі ў Літву, заявіў і дырэктар адміністрацыі па бяспецы на транспарце Генюс Лукошус. Паводле яго прагнозаў, да лютага 2025 года мае застацца 29 рэйсаў. Цяпер іх 35, а было 58. 

16 жніўня мае запрацаваць забарона на ўезд у Літву легкавых машын на беларускіх нумарах (пакуль уезд дазволены, калі ў салоне прысутнічае ўладальнік).


Читать на dev.by