Літва ўзмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю
Літоўская мытня ад 11 лістапада пачне ўзмоцненыя праверкі на мяжы з Беларуссю ў сувязі з раней уведзенымі санкцыямі ЕС. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Як заявілі ў літоўскай мытні, у сувязі з міжнароднымі санкцыямі супраць Расіі і Беларусі на памежных пунктах будзе праводзіцца фізічны кантроль тавараў падвойнага прызначэння.
«Такія тавары могуць выкарыстоўвацца ў баявых мэтах або для вытворчасці ваенных матэрыялаў. Асаблівая ўвага будзе нададзеная экспарту электронных тавараў, такіх як чыпы, мікрасхемы і іншыя электронныя кампаненты», — удакладнілі ў ведамстве.
Таксама будзе ўзмоцнены кантроль за таварамі, выключанымі з санкцыйнага рэжыму, такімі як медыцынскае дыягнастычнае абсталяванне, экспарт розных машын і іх частак і аналагічных тавараў.
Зыходзячы з заяў літоўскай мытні можна зрабіць выснову, што ўзмоцнены кантроль закране грузаперавозчыкаў, а не звычайных фізічных асоб.
Читать на dev.by