Літва пастрожыла парадак працаўладкавання для замежнікаў
ДНЖ цяпер абавязковы.
Ад 1 ліпеня Літва пастрожыла парадак прыёму на працу замежнікаў. Ахвотныя працаўладкавацца павінны атрымаць літоўскі дазвол на жыхарства (часовы), паведамляе delfi.lt.
Ад 1 ліпеня ў Літве больш не змогуць працаваць замежнікі, якія раней прыязджалі ў краіну па нацыянальных і шэнгенскіх візах, ДНЖ іншых краін і ў рамках бязвізавага рэжыму.
ДНЖ па-ранейшаму не спатрэбяцца замежнікам, якія прыязджаюць у Літву ў камандзіроўку або ў якасці супрацоўніка кампаніі, зарэгістраванай у краіне ЕС або Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю.
Читать на dev.by