Літва ўслед за Латвіяй уводзіць забарону на ўезд аўтамабіляў на беларускіх нумарах

Аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй Літва перастане прапускаць ад 18 ліпеня. Пра гэта паведамляе літоўская мытня.

86 каментарыяў

«Ад 00:00 18 ліпеня 2024 года аўтамабілі з беларускімі нумарамі не будуць прапускаць на тэрыторыю Еўрасаюза. Прыбылым давядзецца выехаць або перарэгістравацца цягам шасці месяцаў», — гаворыцца ў паведамленні. 

Забарона звязаная з увядзеннем санкцый у дачыненні да Беларусі. Яна распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі незалежна ад грамадзянства іх уладальніка або кіроўцы.

Да 16 жніўня на тэрыторыю Літвы дазволены ўвоз легкавых аўтамабіляў, не прызначаных для продажу, якія належаць грамадзянам Беларусі, што маюць дзейную візу або дзейны дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне ў Літве, які дазваляе ўезд у ЕС. 

Таксама літоўскі бок паведамляе, што легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Еўрасаюза, у тым ліку ў Літве, маюць пакінуць яе да 18 студзеня 2025 года (уключна). 

Пры гэтым удакладняеце, што «забарона не распаўсюджваецца на ўезд на тэрыторыю ЕС, а таксама Літвы зарэгістраваных у Беларусі аўтамабіляў з дыпламатычнымі нумарамі, калі аўтамабіль неабходны для функцыянавання дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў або міжнародных арганізацый».

Нагадаем, 16 ліпеня аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй перастала прапускаць Латвія.

Забарона распаўсюджваецца на ўезд у ЕС праз латвійска-беларускія і латвійска-расійскія памежныя пункты. Адзначаецца, што забарона ўведзеная «ў мэтах забеспячэння выканання санкцый ЕС».


Читать на dev.by