Літва закрывае два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Матывіроўка: пагрозы бяспецы ў сувязі з перадыслакацыяй ПВК «Вагнер».
Літва з 18 жніўня закрывае два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — «Шумскас»/«Лоша» і «Цвярачус»/«Відзы», паведамляе bns.lt. Матывацыя — узрослыя пагрозы ў сувязі з перадыслакацыяй ПВК «Вагнер».
Пункты пропуску Медзінінкай, Лаварышкес, Райгард і Шальчынінкай працягнуць працу. Паводле слоў намесніцы міністра транспарту Літвы Агне Вайчукевічуце, «сітуацыя з чэргамі аўтатранспарту і грузаперавозкамі прынцыпова не зменіцца».
Між тым, Літва, Польшча і Латвія абмяркоўваюць магчымасць поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю ў выпадку пагаршэння сітуацыі.
Читать на dev.by