У Грузіі стварылі сацсетку для ўдзельнікаў пратэстаў
У Грузіі з’явілася сацыяльная сетка для ўдзельнікаў праеўрапейскіх пратэсных акцый, паведамляе партал NEWSGEORGIA.
Праграму пад назвай MNT паказаў распрацоўшчык Ніка Шэлія.
Паводле яго слоў, MNT «дапаможа грамадзянам на акцыях атрымліваць прамую інфармацыю пра падзеі ля парламента або на іншых лакацыях» непасрэдна ад суграмадзян, а не ад СМІ, якія гадамі «распаўсюджваюць расійскі наратыў». Таксама сацсетка дазволіць «адфільтраваць расійскіх/кітайскіх ботаў», якія ў Facebook, TikTok або X праводзяць дэзынфармацыйныя кампаніі пра мітынгі. Карыстальнікі змогуць загружаць у сацсетку фота і відэа толькі з тых лакацый, дзе яны знаходзяцца, і толькі са смартфонаў.
Праграма даступная для спампоўкі ў App Store і Google Play. Зыходны код Шэлія выклаў на GitHub, каб любы ахвотны мог зрабіць свой унёсак.
Між тым у Тбілісі працягваецца другі дзень страйку ІТ-супрацоўнікаў.
Читать на dev.by