З'явілася інтэрактыўная карта з заробкамі распрацоўшчыкаў у ЗША
Партал levels.fyi запусціў інтэрактыўную карту, на якой можна паглядзець, колькі зарабляюць распрацоўшчыкі софту ў розных рэгіёнах ЗША.
Рэгіёны размаляваныя ў розныя колеры ў залежнасці ад узроўню аплаты спецыялістаў. Пры націску на рэгіён адлюстроўваецца разбіўка заробкаў па працэнцілях (то-бок сума, якую атрымлівае тая ці іншая доля распрацоўшчыкаў). Таксама ў картку дададзены спіс самых шчодрых працадаўцаў абранага рэгіёна са спасылкамі на іх профілі на levels.fyi, заробкі і вакансіі.
На старонцы карты ёсць акно для пошуку патрэбных гарадоў па назве. Таксама можна выбраць, па якім працэнцілі адлюстроўваць даныя (10-ы, 25-ы, медыяна, 75-ы або 90-ы), што дазваляе бачыць кантраст у аплаце ў розных рэгіёнах. То-бок пры выбары 90 працэнціля карта будзе размалёўвацца ў залежнасці ад таго, які заробак атрымліваюць 10% самых высокааплачваных распрацоўшчыкаў рэгіёна.
Пакуль карта паказаная ў бэта-версіі. Яна ахоплівае не ўсю тэрыторыю краіны праз адсутнасць даных у некаторых рэгіёнах.
Читать на dev.by