Tesla страціла 4 топ-менеджараў за мінулы тыдзень
За апошні тыдзень чатыры прамыя падначаленыя Ілана Маска абвясцілі пра сыход з Tesla, піша Business Insider.
За апошні тыдзень чатыры прамыя падначаленыя Ілана Маска абвясцілі пра сыход з Tesla, піша Business Insider.
За апошні тыдзень чатыры прамыя падначаленыя Ілана Маска абвясцілі пра сыход з Tesla, піша Business Insider.
На ўсеагульным сходзе 3 кастрычніка супрацоўнікам паведамілі, што праз 12 гадоў працы ў кампаніі сваю пасаду пакідае ІТ-дырэктар Нагеш Салдзі. Дырэктар па развіцці бізнэсу Ёс Дынгс напісаў у LinkedIn, што сыходзіць у адстаўку 1 кастрычніка. 6 кастрычніка таксама ў LinkedIn аб сыходзе абвясціў Марк Ван Імпе, які кіраваў у Tesla напрамкам палітыкі бяспекі і аўтаматызацыі транспарту, у тым ліку займаючыся ўкараненнем аўтапілота ў розных краінах свету.
Дынгс і Ван Імпе былі падсправаздачныя віцэ-прэзідэнту Tesla па знешніх сувязях і развіццю бізнэсу Рохану Пателу, але ён сышоў у красавіку. Пасля гэтага абодва сталі падпарадкоўвацца проста Маску. Дынгс сказаў, што вырашыў узяць перапынак у працы, а Ван Імпе перайшоў на пазіцыю кансультанта ў SpaceX.
4 кастрычніка аб сыходзе з Tesla паведаміў у LinkedIn былы праграмны менеджар Model S і Model X Дэвід Чанг. Мяркуючы з усяго, ён пакінуў кампанію яшчэ ў ліпені, але да мінулай пятніцы ніяк не каментаваў гэтага.
29 верасня аб пераходзе ў Waymo афіцыйна абвясціў Дэніэл Хо, які курыраваў распрацоўку Model Y і Cybertruck. Пра тое, што кампанія будзе расставацца з Хо, Маск казаў яшчэ ў красавіку. Тады бізнэсовец абвясціў, што плануе скараціць штат на 10%, і на знак пратэсту звольніліся дырэктарка па зараднай інфраструктуры Tesla Рэбека Цінучы і старйшы віцэ-прэзідэнт інжынернага кірунку Дру Бальіна.
Такім чынам, крыху больш чым за паўгода Маск страціў восем топ-менеджараў. Усяго ў прамым падначаленні ў яго знаходзіцца больш за 30 чалавек.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.