Stripe звольніў некалькі сотняў супрацоўнікаў. У лісце ім «выпадкова» даслалі мульцяшную качку

Stripe — другі па велічыні тэхнастартап Крэмніевай даліны — скараціў 300 чалавек. Пра гэта супрацоўнікам паведаміў яго дырэктар па персанале ў карпаратыўнай рассылцы ў панядзелак, даведаўся Business Insider. У кампаніі выданню пацвердзілі інфармацыю.

1 каментарый

У асноўным пад скарачэнне трапілі супрацоўнікі ў прадуктовым, інжынерным і аперацыйным падраздзяленнях плацежнага сэрвісу.

Некаторым супрацоўнікам у персанальных лістах з навіной, што яны тут больш не працуюць, даслалі качку. Карцінка з подпісам «US-Non-California Duck» была ва ўкладанні ў PDF-файле. На ёй намаляваная жоўтая качка з карычневымі крыламі. Таксама ў лістах звольненых супрацоўнікаў была пазначаная няправільная дата звальнення. У кампаніі прызналі, што качкі і няправільныя даты былі адпраўленыя памылкова. Там дадалі, што кіраўніцтва папрасіла прабачэння за няёмкую сітуацыю ў наступным лісце і пазней выслала выпраўленыя паведамленні.

Да звальненняў штат налічваў 8500 супрацоўнікаў, то-бок працу страціла каля 3,5%. У імэйле кіраўніцтва адзначалася, што стартап усё роўна збіраецца нарасціць штат да канца года прыкладна да 10 тысяч.

Гэта не першыя звальненні ў Stripe. У 2022 годзе ірландска-амерыканскі стартап скараціў больш за 1 тысячу працаўнікоў — на той момант яны складалі 14% штату. Яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек было звольнена ў сярэдзіне 2023-га, у асноўным гэта былі рэкруцёры.

Stripe привлёк $600 млн и стал самым дорогим стартапом США
По теме
Stripe привлёк $600 млн и стал самым дорогим стартапом США
В Amazon тоже сокращения
По теме
В Amazon тоже сокращения

Читать на dev.by