Uber заняўся разметкай даных для іншых кампаній, шукае падрадчыкаў — у Польшчы таксама
Uber стварыў новае падраздзяленне Scaled Solutions, якое аказвае іншым кампаніям паслугі разметкі даных, піша Bloomberg.
Цяпер кампанія наймае падрадчыкаў у Індыі, ЗША, Канадзе, Польшчы і Нікарагуа. Яны зоймуцца разметкай выяў, тэксту і відэа на ўнутранай платформе Uber. Заказчыкі змогуць выкарыстоўваць гэтыя даныя для навучання сваіх АІ-мадэляў. Ставак аплаты працы ў кампаніі не раскрываюць. Сярод кліентаў Uber, напрыклад, распрацоўшчык беспілотных сістэм для грузавікоў Aurora Innovation і Niantic — стваральнік гульні Pokémon Go.
Scaled Solutions мае і ўнутраныя задачы — гэта праверка карт і лакалізацыя райдшэрынгавай праграмы Uber у розных краінах. Таксама падраздзяленне праводзіць аблічбоўку фатаграфій меню рэстарацый для праграмы Uber Eats і тэсціраванне новых функцый.
Читать на dev.by