СЕО OpenAI назваў сваё ўлюбёнае пытанне пра агульны АІ
У часе майскага інтэрв’ю ў Гарвардскай школе бізнэсу Сэма Альтмана папрасілі назваць адное пытанне аб агульным штучным інтэлекце, якое яму больш за ўсё падабаецца чуць. Кіраўнік OpenAI назваў два.
У часе майскага інтэрв’ю ў Гарвардскай школе бізнэсу Сэма Альтмана папрасілі назваць адное пытанне аб агульным штучным інтэлекце, якое яму больш за ўсё падабаецца чуць. Кіраўнік OpenAI назваў два.
Першае — пра тое, як, на яго думку, будзе выглядаць грамадства, калі будзе распрацаваны АІ, які пераўзыходзіць магчымасці чалавека, а другое — як канцэптуалізаваць яго станоўчую версію. Альтман кажа, што яго адказы на абодва пытанні з часам мяняюцца.
«Маё першапачатковае бачанне было такім, што калі-небудзь мы здолеем стварыць гэты звышінтэлект, які самаўдаскнальваецца, і ён будзе нейкім чараўніцтвам, у якога мы зможам спытацца што заўгодна, а ён адкажа — гэта як быццам пастаянна шукаць спосабы зрабіць свет лепшым», — сказаў Альтман. Аднак цяпер мы рухаемся да будучыні, у якой агульны АІ «удзельнічае ў жыцці грамадства і эканоміцы».
У асноўным гэта будзе выяўляцца ў інструментах, якія робяць людзей прадукцыйнейшымі, лічыць прадпрымальнік. Таксама гэта прывядзе да фарміравання «сумеснага інтэлекту». Напрыклад, як адкрыцці аднаго эксперта па некаторай тэме, якімі ён падзяліўся, могуць дапамагчы іншым экспертам зрабіць нейкае вынаходніцтва, так і звышінтэлект не будзе існаваць у рамках нейкай адной нейрасеткі. Ён будзе размеркаваны паміж імі і сфармуе «тэхналагічнае дрэва», якое дазволіць грамадству дасягаць мэтаў, дасягнуць якіх было б немагчыма пры дапамозе нейкай адной асобна ўзятай нейрасеткі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вот этот вопрос: "Сэмён, мы хотим купить, куда ложить деньги?"