Нідэрландскі Yandex вярнуўся на Nasdaq праз два гады
У 2022 годзе амерыканская біржа Nasdaq праз санкцыі прыпыніла таргі акцыямі нідэрландскай Yandex N.V. — на той момант галаўной кампаніі «Яндэкса». Сёння таргі паперамі цяпер ужо Netbios Group былі адноўленыя, але няўдала.

У лютым 2022-га акцыі Yandex N.V. каштавалі па $18,94. 21 кастрычніка 2024 года паперы аселі да $14,2 за штуку, піша vc.ru. На момант публікацыі нататкі выданнем яны спыніліся на адзнацы $16,32.
У ліпені гэтага года было абвешчана, што Yandex N.V. закрыла ўгоду па продажы бізнэсу «Яндэкса» і цалкам выйшла са складу акцыянераў групы. Пасля замежная кампанія змяніла назву на Nebius Group, а ўзначаліў яе сузаснавальнік «Яндэкса» Аркадзь Волаж.
У рамках раздзялення Nebius Group атрымала Nebius (былая міжнародная частка воблачнага бізнэсу «Яндэкса»), Toloka (разметка даных), Avride (беспілотнікі), TripleTen (адукацыйныя сэрвісы) і дата-цэнтры ў Фінляндыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.