The Bell расказаў пра планы Волажа на новы «Яндэкс»
15 ліпеня расійскі «Яндэкс» абвясціў, што яго былая мацярынская кампанія, нідэрландская Yandex N.V., цалкам выйшла са складу акцыянераў групы. На наступны дзень яна расказала, што перайменуецца ў Nebius Group, а гендырэктарам стане Аркадзь Волаж. Пра далейшую дзейнасць групы з прадпрымальнікам пагутарыў The Bell.
15 ліпеня расійскі «Яндэкс» абвясціў, што яго былая мацярынская кампанія, нідэрландская Yandex N.V., цалкам выйшла са складу акцыянераў групы. На наступны дзень яна расказала, што перайменуецца ў Nebius Group, а гендырэктарам стане Аркадзь Волаж. Пра далейшую дзейнасць групы з прадпрымальнікам пагутарыў The Bell.
Волаж адышоў ад аператыўнага кіравання «Яндэксам» у 2014 годзе. Ён прызнаецца, што вяртацца да яго праз столькі гадоў страшна, але «трэба запусціць новую кампанію».
Nebius Group будзе будавацца на базе некалькіх бізнэсаў «Яндэкса»:
галоўны, які даў назву ўсяму холдынгу, — стартап Nebius AI (экс-«Яндэкс.Воблака»), што робіць воблачныя рашэнні для АІ і прадае доступ да вылічальных магутнасцяў АІ-бізнэсу;
праект для трэніроўкі нейрасетак TOLOKA AI (экс-«Талака»);
адукацыйная платформа для падрыхтоўкі ІТ-спецыялістаў у ЗША TripleTen (экс-«Яндэкс.Практыкум»);
распрацоўшчык тэхналогіі беспілотнага кіравання Avride (экс-Yandex Self-Driving Group).
Таксама ў Nebius Group засталася буйная мінарытарная доля ў кампаніі ClickHouse. Гэта распрацоўшчык сістэмы кіравання базамі даных з адкрытым зыходным кодам, які адкалоўся ад «Яндэкса».
Yandex N.V. завершила продажу российской «дочки», Волож вернётся на пост СЕО
Nebius Group кантралюецца трастам сям'і Волажа LASTAR Trust: яму належыць 15,5% эканамічнай долі і 59,2% галасуючай долі ў холдынгу. Яшчэ 11% галасоў у дырэктараў, топ-менеджараў і супрацоўнікаў кампаніі. На free float прыпадае 78% эканамічнай долі і 29,8% галасуе.
Як тлумачыць Волаж, з усіх актываў «Яндэкса» «выбіралі тое, што па бізнэс-мадэлі было арыентавана на міжнародныя рынкі». Паводле слоў блізкай да Nebius крыніцы Тhe Bell, на воблачны бізнэс у Волажа першапачаткова быў зусім іншы план. Пасля адлучэння ад «Яндэкса» кампанія хацела будаваць аблокі ў розных краінах — каб у кожным рэгіёне быў свой лакальны сэрвіс з лакальнай бяспекай. Пры канцы 2022 года OpenAI запусціла ChatGPT, і ў свеце пачаўся бум генератыўных нейрасетак. Nebius на той момант паспела запусціць першыя пробныя воблачныя праекты, але паралельна назірала за АІ-бумам, які разгортваўся, і спрабавала вырашыць, як у ім удзельнічаць.
Сам Волаж лічыць, «што АІ — гэта не хайп, а ўсур’ёз і надоўга». «Прыкладна гэтак жа, як было з інтэрнэтам і пошукам у 90-я: вялікая змена, якая адбываецца раз у пакаленне», — разважае прадпрымальнік. І пад гэтае змяненне, паводле яго слоў, прыйдзецца перабудаваць усю наяўную інфраструктуру.
«Яндекс» возобновил работу над беспилотными авто в США под новым брендом
Асноўнымі кліентамі Nebius маюць стаць AI-стартапы, якія распрацоўваюць нейрасеткі і праграмы на іх аснове. Ім трэба вялікая колькасць вылічальных магутнасцяў, але атрымаць іх у найбуйнейшых гульцоў рынка накшталт Microsoft Azure або AWS цяжка: «Мы пастараемся быць для гэтых стартапаў самай галоўнай інфраструктурай. Мы самі выйшлі з бігтэху, але цяпер на марозе — гэтак жа, як і яны. Так што разумеем, з чым яны маюць справу».
Nebius мае стаць для холдынгу асноўнай кампаніяй з устойлівай бізнэс-мадэллю — асноўнай «кэш-генеравальнай» нагой, кажа Волаж. Ён асабіста возьмецца за кіраванне новай кампаніяй, а цяперашні кіраўнік Nebius AI Раман Чэрнін зойме пасаду камерцыйнага дырэктара. Штаб-кватэра групы будзе ў Амстэрдаме, дзе знаходзіцца галоўны R&D-цэнтр Nebius.
Ключавы актыў Nebius — дата-цэнтр у Фінляндыі, які дастаўся групе пасля ўгоды па разводзе з «Яндэксам». У 2023 годзе на яго базе быў запушчаны новы суперкамп’ютар ISEG — 16-ы па магутнасці ў свеце. Дата-цэнтр вельмі энергаэфектыўны, а галоўнае — ён выявіўся адразу гатовы для запуску новага бізнэсу Nebius.
Reuters: российские власти не национализируют «Яндекс», потому что боятся оттока айтишников
Акрамя гэтага, у Nebius наладжаныя сувязі з Nvidia, дзякуючы чаму яна «карыстаецца ільготным доступам да найноўшых і самых магутных графічных працэсараў і можа набываць іх нават на дэфіцытных рынках». Таксама ў новую кампанію з «Яндэкса» перайшлі 400 інжынераў з вопытам распрацоўкі АІ, стварэння воблачных сэрвісаў і інфраструктуры для іх. А ўсяго за 2,5 гады пасля пачатку вайны «на бок» Волажа вырашыла перайсці больш за тысячу супрацоўнікаў кампаніі, якія з’ехалі з Расіі. У 2024 годзе Yandex N.V. даваў справаздачу пра штат у 1300 супрацоўнікаў.
Цяпер Nebius трэба будзе шукаць мільярдныя інвестыцыі для арэнды і будаўніцтва новых дата-цэнтраў, а таксама закупкі жалеза, кажуць два суразмоўцы Тhe Bell у холдынгу.
Яшчэ тры стартапы — Avride, Toloka AI і TripleTen — будуць існаваць дастаткова аўтаномна ад мацярынскай кампаніі і ў перспектыве будуць прыцягваць уласных стратэгічных інвестараў і партнёраў з боку, кажуць крыніцы The Bell. Бізнэс TripleTen ў ЗША адчувае сябе дастаткова камфортна, Toloka не мае патрэбы ў буйных інвестыцыях, але для развіцця беспілотнікаў Avride прыйдзецца шукаць не толькі новых акцыянераў, але і партнёра ў аўтапраме.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.