Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Тысячы студэнтаў узялі крэдыты, каб «бясплатна» вучыцца на праграмістаў у Расіі. Але выкладчыкі зніклі

Студэнты анлайн-універсітэта Urban University, зарэгістраванага ў горадзе Інаполісе ў Татарстане, узялі крэдыты на «бясплатнае» навучанне ІТ-прафесіям і не могуць вярнуць свае грошы, расказвае CNews.

3 каментарыя
Тысячы студэнтаў узялі крэдыты, каб «бясплатна» вучыцца на праграмістаў у Расіі. Але выкладчыкі зніклі

Студэнты анлайн-універсітэта Urban University, зарэгістраванага ў горадзе Інаполісе ў Татарстане, узялі крэдыты на «бясплатнае» навучанне ІТ-прафесіям і не могуць вярнуць свае грошы, расказвае CNews.

Urban University навучае розным ІТ-прафесіям, напрыклад, iOS-распрацоўшчыка, frontend-распрацоўшчыка, QA-тэсціроўшчыка ды іншым. Навучанне доўжыцца дзевяць месяцаў, аплаціць яго Urban University прапаноўвае ў «беспрацэнтную растэрміноўку» ад буйных банкаў, пазначаючы Сбербанк, ОТПбанк, т-банк ды іншыя.

Паводле слоў аднаго з навучэнцаў, камунікацыя з выкладчыкамі праходзіла праз чаты. Але пры канцы снежня 2024 года чаты былі закрытыя, а выкладчыкі перасталі выходзіць на сувязь.

Ашуканыя студэнты Urban University з усёй Расіі аб’ядналіся ў групу ў Telegram (Urbanrediska), у якой ужо больш за 3 тысячы чалавек. Студэнты звяртаюцца ў паліцыю, суды і мясцовы ўрад.

У студэнтаў падобныя гісторыі: яны ўбачылі рэкламу пра бясплатнае навучанне, потым ім прапаноўвалі ўзяць растэрміноўку, а калі яны хацелі вярнуць свае грошы — пачыналіся цяжкасці. Студэнты бралі крэдыты на 140-200 тысяч RUB (да $2 тысяч) «пад шалёныя адсоткі». Пры гэтым універсітэт прапаноўваў акцыю «Вучыся цяпер, плаці потым», у рамках якой першыя шэсць месяцаў за навучанне плаціць інстытут, а потым — сам студэнт. Студэнтаў падкуплялі словы менеджараў пра тое, што, калі навучанне не спадабаецца, Urban верне ўсю суму, і абяцанне працаўладкавання. Давер ён выклікаў яшчэ і тым, што выкарыстоўвае на сайце лагатып Сколкава, а размяшчаецца ў інавацыйным навукова-тэхналагічным горадзе. 

Расійская крыптаплатформа шукае спадчыннага астролага. Плаціць будзе больш чым некаторым праграмістам
Расійская крыптаплатформа шукае спадчыннага астролага. Плаціць будзе больш, чым некаторым праграмістам
Па тэме
Расійская крыптаплатформа шукае спадчыннага астролага. Плаціць будзе больш, чым некаторым праграмістам

Паводле слоў студэнтаў, камусьці ўніверсітэт сапраўды плаціў плацяжы па крэдыце, але не ўсім, а ў студзені перастаў выплачваць абяцаныя плацяжы па «растэрміноўцы». Некаторыя выплачваюць крэдыт самі, так як скасавалі дамову неўзабаве пасля ўкладання, некаторыя ўсё ж атрымлівалі свае грошы назад, але толькі пасля звароту ў органы, тысячы студэнтаў чакаюць выплат дагэтуль.

Пацярпелі не толькі студэнты, але і выкладчыкі ўніверсітэта. Адзін з ягоных былых супрацоўнікаў расказаў выданню, што некаторым працаўнікам перасталі плаціць заробак ужо ў верасні 2024 года, выкладчыкам — ад лістапада, тлумачачы гэта надуманымі прычынамі накшталт «электрычнасць у офісе адключылі і звесткі не захаваліся». Заробкі выкладчыкаў складалі 45-60 тысяч рублёў. Суразмоўца партала дадаў, што мінулай вясной рэпутацыя кампаніі была на піку, з пункта гледжання фінансаў і навучання ўсё было выдатна, а вучням выдавалі дыпломы дзяржаўнага ўзору. Але выкладчыкаў трымалі на акладзе ў статусе самазанятых для сыходу ад падаткаў.

У лістападзе стала вядома, што кіраўніцтва кампаніі збегла і не выходзіць на сувязь. З часам стала зразумела, што ў кампаніі няма сродкаў, каб разлічыцца з усімі, яны назвалі гэта «касавым разрывам» і паспрабавалі перакласці віну на канкурэнтаў, якія нібыта псуюць рэпутацыю кампаніі і спрабавалі схіліць кіраўніцтва да продажу бізнэсу, расказаў адзін былы супрацоўнік.

Усё гэта не перашкодзіла кіраўніцтву кампаніі адкрыць яшчэ адную юрыдычную асобу і працягнуць дзейнасць пад назвай ТАА «Айці-рашэнні». Калі супрацоўнікі пачалі гэта высвятляць, ім забаранілі абмяркоўваць гэтую тэму. Новая юрыдычная асоба зарэгістраваная на падстаўнога чалавека, выкарыстоўвае тыя самыя курсы і матэрыялы і ўсяляк адмаўляе сувязь з Urban University.

ТАА «Эдэкс» — юрыдычная асоба Urban University — утвораная 2 жніўня 2023 года. Ад мая 2024 года супраць яе заведзена 128 спраў.

У «дочках» расійскага «Сбербанка» масава звальняюць праграмістаў і распрацоўшчыкаў
У «дочках» расійскага «Сбербанка» масава звальняюць праграмістаў і распрацоўшчыкаў
Па тэме
У «дочках» расійскага «Сбербанка» масава звальняюць праграмістаў і распрацоўшчыкаў
В России вскрыли целый «университет» по подготовке кибермошенников
В России вскрыли целый «университет» по подготовке кибермошенников
По теме
В России вскрыли целый «университет» по подготовке кибермошенников

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
1

Выступление известного спикера с лекцией "Как заработать миллион".
Выходит на сцену спикер и задаёт вопрос:
— Сколько в зале мест?
— Тысяча.
— Сколько стоил билет?
— Тысячу.
— Лекция окончена.

Anonymous
Anonymous
0

а-ха-ха новый (?) вид финансовой пирамиды - ИТ пирамида

0

Я преподавал в Урбане. Никуда я не исчез. У нас были рабочие аккаунты, нам должны были зп за несколько месяцев, в один день все доступы забрали. Мы не могли связаться со студентами. На этот рабочий аккаунт давался доступ «службе контроля качества». И нашу переписку постоянно читали. Все боялись написать что-то лишнее, под угрозой разглашения НДА