Папулярнаму дамену .io пагражае закрыццё
На пачатку кастрычніка ўрад Вялікабрытаніі абвясціў, што адмаўляецца ад суверэнітэту над архіпелагам Чагас у Індыйскім акіяне і перадае яго Маўрыкію. Такое рашэнне можа мець нечаканы эфект для інтэрнэту, паколькі пагражае існаванню дамена .io, адзначае выданне Every.
Дамен .io шырока выкарыстоўваецца тэхналагічнымі кампаніямі. Ён прывязаны да Брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне — заморскай тэрыторыі Вялікабрытаніі, якая складаецца з архіпелага Чагас.
Як толькі будзе падпісанае пагадненне паміж Брытаніяй і Маўрыкіем, тэрыторыя спыніць існаванне, а міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) мае будзе выдаліць код краіны IO са сваёй спецыфікацыі.
Амерыканская арганізацыя IANA, якая рэгіструе дамены верхняга ўзроўню, выкарыстоўвае спецыфікацыю ISO і, па ідэі, рэгістрацыя новых даменаў у зоне .io мае спыніцца. Аднак нават у самой IANA пакуль не ведаюць, які лёс чакае .io.
Віцэ-прэзідэнт IANA Services Кім Дэвіс у каментары Computerworld сказаў, што ёсць некалькі патэнцыйных выхадаў з сітуацыі. Для пачатку трэба правесці кансультацыі з Маўрыкіем, але калі перамовы не скончацца паспяхова, пачнецца працэс вываду дамена з выкарыстання, які зойме пяць гадоў. На працягу гэтага часу сайтам .io прыйдзецца перайсці на дамен-пераемнік або які-небудзь іншы дамен.
Читать на dev.by