Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Спыніце найманне людзей»: АІ-кампанія няўдала прарэкламавала свае паслугі

Пакуль на адным баку вуліцы ў Сан-Францыска работнікі гатэля Marriott ладзяць шматмесячныя забастоўкі з патрабаваннем падняць заробкі і наняць больш людзей, каб знізіць нагрузку, насупраць айцішная кампанія развесіла рэкламу, якая заклікае адмовіцца ад чалавечай працы. Пра гэта расказвае SFGATE.

2 каментарыя

Пакуль на адным баку вуліцы ў Сан-Францыска работнікі гатэля Marriott ладзяць шматмесячныя забастоўкі з патрабаваннем падняць заробкі і наняць больш людзей, каб знізіць нагрузку, насупраць айцішная кампанія развесіла рэкламу, якая заклікае адмовіцца ад чалавечай працы. Пра гэта расказвае SFGATE.

Банер з надпісам «Годзе наймаць людзей» належыць кампаніі Artisan. Кампаніі два гады, у яе ўсяго 30 супрацоўнікаў і пакуль толькі адзін прадукт — АІ-агент па продажах, які аўтаматызуе пошук і першасны кантакт з патэнцыяльнымі кліентамі.

Плакаты з правакацыйнымі лозунгамі размешчаныя па ўсім горадзе на аўтобусных прыпынках і будынках. Сярод іх заявы аб тым, што боты Artisan «не скардзяцца на баланс паміж працай і асабістым жыццём» і ў іх ніколі не «не працуе камера» для сазвону ў Zoom. Некаторыя заклікі канкрэтнейшыя: «Наймайце [АІ-агентаў Artisan], а не людзей» і «Наступіла эра АІ-супрацоўнікаў».

Відавочна, кампанія прасоўвае аўтаматызацыю, але робіць гэта не зусім тактоўна, чым і наклікала крытыку скураных работнікаў. У адным са сваіх відэа Artisan заяўляе, што яе прадукт спраўляецца без суправаджэння чалавека і каштуе на 96% менш, чым калі плаціць заробак жывому супрацоўніку.

У сеціве кампанію назвалі «апакаліптычным кашмарам», таксама абмеркаванне разгарэлася на Reddit. Некаторыя каментатары жартам прапанавалі «нараджаць АІ-дзяцей замест сапраўдных», бо гэта «нашмат танней», хтосьці прапанаваў спаліць білборды, а хтосьці напісаў, што ў Сан-Францыска папросту ненавідзяць людзей.

У Artisan прызнаюць, што меседж рэкламных банераў можа палохаць, але адзначаюць, што такія ж пачуцці можа выклікаць і АІ, а таксама што фармат працы ў свеце ў цэлым мяняецца. Там дадалі, што кампанія выявілася вельмі эфектыўнай — пазнавальнасць брэнда павысілася, як і попыт на прадукт. «Нам трэба было штосьці, што прыцягне ўвагу, а сумнымі фразамі ўвагі не прыцягнеш», — сказалі ў Artisan. Гендырэктар кампаніі ў сябе ў Х запосціў плакат з надпісам, што АІ «не прыйдзе на працу пахмельным».

Акрамя продажаў, Artisan распрацоўвае АІ-асістэнтаў для маркетынгу, рэкрутынгу, дызайну і фінансаў.

Востребованность фрилансеров упала на 21% после релиза ChatGPT
Востребованность фрилансеров упала на 21% после релиза ChatGPT
По теме
Востребованность фрилансеров упала на 21% после релиза ChatGPT
Профессор Стэнфорда: компании которые заменяют людей на ИИ в итоге проиграют
Профессор Стэнфорда: компании, которые заменяют людей на ИИ, в итоге проиграют
По теме
Профессор Стэнфорда: компании, которые заменяют людей на ИИ, в итоге проиграют

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Эх, яблочко, ты моё спелое
А вот корпоративный кастомер идёт, кожа белая.
Кожа белая, а шуба ценная
Если дашь чего - будешь целоньким.

Эх, яблочко, да с голубикою
Подходи, буржуй, базу данных выпилю.
Базу выколю, снэпшот останется
Чтобы знал, *****, кому кланяться.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
0

Почему эту рекламу считают неудачной? Как по мне, ребята отлично хайпанули. В суд на них никто не подал, тема завирусилась и стала обсуждаемой. Бренд на слуху, фотки аж до Польши долетели (а может и дальше). И негативного эффекта на потенциальных покупателей услуг тоже не оказало. Рекламщикам, которые эту кампанию замутили, надо премию выписать.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 снежня 2024, 23:42