АІ-пашукавік Perplexity сабраўся прыцягнуць $1 млрд, каб пацясніць Google
Стартап Perplexity, які распрацоўвае пошукавы рухавік на базе штучнага інтэлекту, вядзе перамовы аб прыцягненні буйной сумы інвестыцый — ад $500 млн да $1 млрд, даведаўся Financial Times.
Ацэнка Perplexity ў выніку можа больш як падвоіцца да $8 млрд. Паводле слоў крыніц FT, інтэнсіўнасць абмеркаванняў і цікавасць інвестараў за апошні месяц узмацніліся.
Хто ўзначаліць новы раўнд збору сродкаў, у Perplexity не вызначыліся, ніякія пагадненні яшчэ не падпісаныя. Але чакаецца, што ў ім будуць удзельнічаць цяперашнія інвестары. У Perplexity ўжо ўклаліся Nvidia, Джэф Безас, «хросны бацька АІ» і кіраўнік АІ у Meta Ян Лекун, а таксама сузаснавальнік OpenAI Андрэй Карпаты.
Апошні раўнд на $250 млн Perplexity правяла ў чэрвені. Тады кампанію ацанілі ў $3 млрд — утрая даражэй, чым раней. Яшчэ два інвестраўнды адбыліся ў студзені і красавіку.
Некалькі тыдняў таму адзін з найбуйнейшых раўндаў фінансавання ў гісторыі Крэмніевай даліны правяла OpenAI. Кампанія Сэма Альтмана падняла $6,6 млрд і цяпер ацэньваецца ў $150 млрд. Таксама ў верасні $1 млрд прыцягнуў стартап Safe Superintelligence кафаўндара OpenAI Іллі Суцкевера. Нядаўна з’явілася інфармацыя аб тым, што перамовы з інвестарамі вядзе экс-СТО OpenAI Міра Мураці.
Читать на dev.by