Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Назад у будучыню: Nokia зрабіла рэтра-кнопачнікі з ШІ, карыстальнікі раз'юшаны

Кампанія HMD, якой належыць брэнд Nokia, прадставіла чатыры новыя кнопачныя мадэлі: Nokia 200 4G, а таксама абноўленыя версіі Nokia 210 4G, 215 4G і 235 4G. Тэлефоны пазіцыянуюцца як класічныя кнопачныя гаджэты для тых, хто хоча адпачыць ад засілля сучасных смартфонаў, заўважыў TechRadar.

2 каментарыя
Дадай у Google

У іх пакінулі розныя рэтра-атрыбуты: здымны акумулятар, падтрымку microSD, раздым для навушнікаў 3.5 мм і нават FM-радыё. Але проста па цэнтры клавіятуры ўткнулі фізічную кнопку ШІ.

За працу нейрасеткі адказвае дадатак Sikey AI. Праўда, ні пра якi прасунуты генератыўны ШІ гаворкі не ідзе: кнопка патрэбна для выканання прымітыўных галасавых каманд. З яе дапамогай можна ўключыць ліхтарык, набраць нумар, запусціць камеру, паставіць будзільнік або даведацца просты кулінарны рэцэпт. Мяркуючы па ўсім, найпростая моўная мадэль працуе праз воблака, бо ў тэлефоны завезлі 4G-інтэрнэт. Вішанька на торце: бясплатным гэты «інтэлект» будзе толькі першыя 180 дзён, а колькі за яго прыйдзецца даплачваць потым — Nokia сціпла маўчыць.

Рэакцыя ў інтэрнэце аказалася прадказальна разгромнай. На Reddit карыстальнікі масава называюць гэтае рашэнне «дурным», «бескарысным» і «адарваным ад рэчаіснасці». Логіка людзей: кнопачныя тэлефоны ў 2026 годзе купляюць менавіта для лічбавага дэтоксу, каб збегчы ад бясконцых разумных алгарытмаў, апавяшчэнняў і нейрасетак. Піхаць падпісачны ШІ у прыладу, галоўная фішка якой — быць проста тэлефонам, — гэта вяршыня маркетынгавага абсурду. Цэны і геаграфію продажаў Nokia пакуль не раскрыла, але рэпутацыю сярод фанатаў лічбавага мінімалізму брэнд сабе ўжо падпсаваў.

Кіраўнік Nokia зрабіў першы ў свеце «імерсіўны» тэлефонны званок
Кіраўнік Nokia зрабіў першы ў свеце «імерсіўны» тэлефонны званок
Па тэме
Кіраўнік Nokia зрабіў першы ў свеце «імерсіўны» тэлефонны званок
Nvidia укладзе $1 млрд у Nokia і створыць найбуйнейшы ў свеце сэрвіс робататаксі з Uber
Nvidia укладзе $1 млрд у Nokia і створыць найбуйнейшы ў свеце сэрвіс робататаксі з Uber
Па тэме
Nvidia укладзе $1 млрд у Nokia і створыць найбуйнейшы ў свеце сэрвіс робататаксі з Uber
Чытайце таксама
ПК будучыні — з ШІ без інтэрнэту? HP упэўнена, што па-іншаму не атрымаецца
ПК будучыні — з ШІ без інтэрнэту? HP упэўнена, што па-іншаму не атрымаецца
ПК будучыні — з ШІ без інтэрнэту? HP упэўнена, што па-іншаму не атрымаецца
Mistral прадставіла звышхуткі ШІ-перакладчык
Mistral прадставіла звышхуткі ШІ-перакладчык
Mistral прадставіла звышхуткі ШІ-перакладчык
3 каментарыя
Памяць са слана: Xiaomi выпусціла ШІ-кодэр, які не забывае кантэкст
Памяць са слана: Xiaomi выпусціла ШІ-кодэр, які не забывае кантэкст
Памяць са слана: Xiaomi выпусціла ШІ-кодэр, які не забывае кантэкст
Назад у будучыню: Nokia зрабіла рэтра-кнопачнікі з ШІ, карыстальнікі раз'юшаны
Назад у будучыню: Nokia зрабіла рэтра-кнопачнікі з ШІ, карыстальнікі раз'юшаны
Назад у будучыню: Nokia зрабіла рэтра-кнопачнікі з ШІ, карыстальнікі раз'юшаны
2 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
0

сделайте 3310 с монохромным экраном и работой на неделю от 1 зарядки

0

А какой смысл? Где тебе нужна такая автономность? Это нужно выехать вдаль от цивилизации на неделю. И то, есть павербанки и переносные солнечные батареи для зарядки телефонов. Учитывая, что эти солнечные батареи рассчитаны на зарядку смартфонов, то на кнопочный телефон хватит с головой даже зимой при пасмурной погоде.