«Стаўкі высокія»: СЕО Google заклікаў супрацоўнікаў паднапружыцца ў 2025 годзе

18 снежня кіраўніцтва Google правяло стратэгічны мітынг з супрацоўнікамі. Іх рыхтавалі да ўзмацнення канкурэнцыі, увагі рэгулятараў і да прарываў у АІ у надыходзячым годзе, піша CNBC.

1 каментарый

«Я думаю, 2025 год будзе вельмі важным. Нам вельмі неабходна ўсвядоміць тэрміновасць моманту, а кампаніі — паскорыцца. Стаўкі высокія. Гэта пераломныя моманты», — сказаў гендырэктар Google Сундар Пічаі. Ён дадаў, што ў 2025 годзе супрацоўнікі павінны асабліва засяродзіцца на ўвасабленні карыснага патэнцыялу АІ і заняцца развязаннем праблем, якія ёсць у карыстальнікаў.

Як адзначае CNBC, 2024 год стаў для Google адным з самых складаных ад часу яе выхаду на біржу дваццаць гадоў таму. Выручка Google ад пошукавай рэкламы і воблачных сэрвісаў расце, як і канкурэнцыя на ключавых для яе рынках — напрыклад, у выглядзе інструментаў на базе генератыўнага АІ. Яна ўкладвае велізарныя грошы ў фірмовую мадэль Gemini. Пічаі абвясціў, што цяпер прыярытэтам для кампаніі з’яўляецца «пабудова вялікага новага бізнэсу» — у прыватнасці, развіццё праграмы Gemini. Паводле ацэнак кіраўніцтва, яна стане наступнай праграмай, якая дасягне паўмільярда карыстальнікаў. Цяпер у кампаніі такіх 15 штук.

«Праграма Gemini набірае абароты, асабліва апошнія некалькі месяцаў. Але нам ёсць над чым папрацаваць у 2025 годзе, каб скараціць разрыў і выйсці ў лідары», — сказаў Пічаі. Ён дадаў, што маштабаванне Gemini будзе галоўнай задачай для Google налета.

Таксама супрацоўнікаў запэўнілі, што Google не будзе задзіраць падпіску да $200, «як іншыя кампаніі». Тут адзначылі, што пакуль лічаць цяперашнія $20 справядлівай цаной.

Між тым у кампаніі спее незадаволенасць карпаратыўнай культурай і бачаннем будучага Пічаі, а звонку як ніколі лютуюць рэгулятары. Напрыклад, у жніўні суд у ЗША прызнаў яе манаполіяй на пошукавым рынку, а ў лістападзе ад яе запатрабавалі адмовіцца ад Chrome. Таксама яе абвінавачваюць у манапалізацыі рэкламнага рынку.

Пра пільную ўвагу рэгулятараў у розных краінах свету згадваў і Пічаі. Ён патлумачыў гэта памерам і паспяховасцю кампаніі, а таксама тым, што тэхналогіі ў прынцыпе моцна ўплываюць на грамадства. Менавіта таму, паводле слоў Пічаі, цяпер для Google як ніколі важна не адцягвацца.

Google использует модель Anthropic для обучения Gemini
По теме
Google использует модель Anthropic для обучения Gemini
Google выпустила Gemini 2.0 — свою самую умную модель
По теме
Google выпустила Gemini 2.0 — свою самую умную модель
Пользователи усомнились в модели OpenAI за $200. Будут ли платить?
По теме
Пользователи усомнились в модели OpenAI за $200. Будут ли платить?

Читать на dev.by