«Адумаліся… Але мы не зусім верым». Лукашэнка расказаў, як змянілася пазіцыя айцішнікаў пасля пратэстаў 2020 года
Айцішнікі, якія ўдзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе, ужо «адумаліся» і прызналі, што былі «адурманеныя». Беларускія ўлады гэта «чуюць» і «трымаюць на кантролі». Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка падчас выступлення ў Савеце Федэрацыі Расіі.
Выступаючы ў Савеце Федэрацыі, Лукашэнка згадаў гісторыю стварэння ПВТ. Ён сцвярджае, што для гэтага «вучыўся, як студэнт», у прыватнасці, у ААЭ, пераймаў вопыт Кітая, ЗША.
— Мы не стваралі канчатковага прадукту для сябе, а працавалі на амерыканскія і іншыя тэхналагічныя кампаніі. І ў 2020 годзе атрымалі добры ўдар па галаве, — узгадаў Лукашэнка.
Ён не мог зразумець, чаму так адбылося. Бо сваім «фактычна валявым» рашэннем ён стварыў ПВТ, «сцягнуў у Беларусь з Еўропы самых дасведчаных, лепшых людзей, стварыў умовы». Але айцішнікі «тады амаль першымі выступілі супраць улады».
— Але ўсё проста. Не яны. Гэта адтуль іх матчыны кампаніі давалі каманды гэтым групам, якія былі ў Парку створаныя… Далі ў Амерыцы каманду: «Бамбіць» па гэтых напрамках». Ішло фінансаванне, і на вуліцы высыпалі ў першых шэрагах у тым ліку яны.
Цяпер, паводле слоў Лукашэнкі, айцішнікі, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, нібыта «адумаліся», прызнаюць, што былі «адурманеныя».
— Мы гэта чуем. Не зусім верым, але чуем. Трымаем гэта на кантролі, — заявіў Лукашэнка.
Читать на dev.by