Лічбавізацыя — усё? Лукашэнка заклікаў выкарыстоўваць папяровыя носьбіты і правадныя тэлефоны

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Мінску заклікаў не забываць пра кібербяспеку і лічбавізавацца асцярожна. Яго цытуе БелТА.

6 каментарыяў

Палітык адзначыў, што пераходзіць у лічбу трэба разумна. Ён ведае, бо вырашаў гэтыя пытанні — амаль! — самым першым у свеце.

«Не таму, што я кансерватар. Вы ведаеце, што мне даводзілася прымаць рашэнні па ІТ-тэхналогіях. Амаль ніхто ў свеце не займаўся. Я прымаў гэтыя рашэнні, у больш рашучым плане дзейнічаў. Не трэба ўжо так моцна забягаць наперад», — сказаў Лукашэнка.

І нагадаў, што лічбавізацыя патрэбна не паўсюдна. «Там, дзе трэба, давайце. Там, дзе можам без гэтага абысціся, давайце туды лезці не будзем. Забяспечым гэтую кібербяспеку», — падкрэсліў ён.

У гэтым кантэксце палітык прапанаваў, як у старыя добрыя часы, трымаць некаторыя даныя на паперы. Так і інфармацыя захаваецца і нікуды не сцячэ, і народцу прасцей. «Давайце на папяровых носьбітах, як гэта было раней, некаторыя рэчы будзем вызначаць. І народу занадта парыцца не трэба: «Ах, персанальныя дадзеныя — нумар тэлефона, яшчэ што-небудзь, адрас…» — паспрабаваў растлумачыць ён.

Таксама Лукашэнка выказаўся аб рацыянальным выкарыстанні мабільных тэлефонаў — асабліва чыноўнікамі, бо «ніякага сакрэту, калі ў вас тэлефон, чым вы займаецеся, куды вы ходзіце… Ніякага сакрэту». І дадаў, што трэба падтрымліваць правадную тэлефонную сетку. «Гэта дакладна на серверах у Канадзе ці ЗША не будзе ваша размова. У адваротным выпадку: ваш тэлефон ляжыць побач — спецслужбы ведаюць усё, што ў вас адбываецца. Уключаны, адключаны — няважна», — дадаў палітык.

Лукашэнка заявіў, што моладзь трэба падтрымліваць у меру, а то працуючыя «хутка на чацвярэнькі стануць і будуць целяпацца»
Па тэме
Лукашэнка заявіў, што моладзь трэба падтрымліваць у меру, а то працуючыя «хутка на чацвярэнькі стануць і будуць целяпацца»
Лукашэнка заявіў, што беларусы інвестуюць у крыпту, а інвестыцыі ў краіну не вяртаюцца
Па тэме
Лукашэнка заявіў, што беларусы інвестуюць у крыпту, а інвестыцыі ў краіну не вяртаюцца
Лукашэнка запатрабаваў развіваць «суперперспектыўныя» тэхналогіі — ШІ, нейронкі, біятэх
Па тэме
Лукашэнка запатрабаваў развіваць «суперперспектыўныя» тэхналогіі — ШІ, нейронкі, біятэх

Читать на dev.by