«Не хачу выглядаць вялікім знаўцам»: Лукашэнка выказаўся пра штучны інтэлект на «Славянскім базары»

На цырымоніі адкрыцця «Славянскага базару ў Віцебску» 10 ліпеня Аляксандр Лукашэнка казаў пра сучасныя тэхналогіі і заклікаў беларусаў «сябраваць з галавой». Яго цытуе БелТА.

14 каментарыяў

Палітык адзначыў, што зараз вельмі шмат размоў пра штучны інтэлект.

«Я часта на самых высокіх форумах слухаю і думаю: вось усе тыя, хто пра гэта кажа, хоць разумеюць, што такое гэты штучны інтэлект і да чаго ён можа прывесці? Не хачу выглядаць вялікім знаўцам у гэтым плане, але я, як толькі гэта з’явілася, вывучаў. Вывучаў у Эміратах. Кітайцы, амерыканцы ў вузкім коле распавядалі. Я ім задаваў адно пытанне: што гэта такое і да чаго прывядзе? Размова была шчырай, і гэта было зусім нядаўна, калі зарадзілася гэта ідэя штучнага інтэлекту», — распавёў Лукашэнка. І ўсе гэтыя «прасунутыя людзі-разумнікі» сказалі яму, што «не ведаюць, куды і да чаго прывядзе» ШІ.

«Я гэта да чаго кажу: трымайце сваю галаву ў сваіх уласных руках. Цяпер ідзе барацьба за розумы і галовы нашых людзей. Як толькі нехта захопіць вашу галаву, з намі будзе ўсё вырашана. Ніякія беспілотнікі, ніякія ракеты, ніякія ваенныя дзеянні не могуць быць паспяховымі, калі ў нашай галаве, як у тых людзей 80 гадоў таму, будзе перамога. Калі мы будзем адданымі, калі мы будзем сябраваць са сваёй галавой, як у народзе кажуць, калі мы будзем цаніць тое, што ў нас ёсць, нам нічога не страшна. Таму беражыце галовы! Асабліва сваіх дзяцей. І здароўя вам! Усё астатняе купім», — заявіў палітык.

Ён пажадаў усім быць аптымістамі, таму што сёння гэта самае галоўнае. «Каб у вас наперадзе ўсё было самае лепшае. А самае галоўнае — здароўя вам. І вы не перажывайце, не засмучайцеся, калі вы глядзіце тэлевізар, посціцеся ў гэтых цік-токах, „клокаеце“, „квокаеце“ у гэтых сетках», — заклікаў Лукашэнка.

«Як мы без інжынераў?» Лукашэнка абурыўся недаборам у ВНУ на інжынерна-тэхнічныя спецыяльнасці
Па тэме
«Як мы без інжынераў?» Лукашэнка абурыўся недаборам у ВНУ на інжынерна-тэхнічныя спецыяльнасці

Читать на dev.by