«Як мы без інжынераў?» Лукашэнка абурыўся недаборам у ВНУ на інжынерна-тэхнічныя спецыяльнасці
У беларускіх ВНУ сёлета склаўся пэўны недабор, што з’яўляецца праблемай, лічыць Лукашэнка. Пра гэта ён заявіў на Рэспубліканскай педагагічнай радзе, піша БЕЛТА.
Самы вялікі недабор — на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. На другім месцы — спецыяльнасці інжынерна-тэхнічнага профілю.
— Тое, што нам вельмі сёння трэба. Есці ўсе хочуць. Чалавека трэба накарміць, апрануць. А гэта — сельская гаспадарка. А як заўтра карміцца будзем, у што апранацца будзем. Усё ад зямлі. Чаму тут у нас недабор?
А інжынеры… як мы без інжынераў заўтра жыць будзем? Юрысты і гісторыкі ні электрамабіляў не створаць, ні атамнай станцыі не пабудуюць. То-бок патрэбныя перш за ўсё яны — інжынеры. А дзе яны? А вы (зварот да міністра адукацыі — заўв.) не сказалі, што гэта праблема. Я проста экспромтам называю тое, на што мы маем звяртаць увагу.
Таксама Лукашэнка заявіў, што ўлады маюць намер «самым бескампрамісным чынам навесці парадак ва ўніверсітэтах».
— Міністр далажыў пра вынікі праверкі дзейнасці ВНУ і рэктараў, праведзенай на маё даручэнне. Але я вам скажу, што гэта толькі пачатак і адседзецца ні ў кога не атрымаецца. Мы маем намер самым бескампрамісным чынам навесці парадак ва ўніверсітэтах. Так, мы будзем падтрымліваць нашых выкладчыкаў, кіраўніцтва ўніверсітэтаў і фінансава, і матэрыяльна. Але і попыт будзе павялічвацца.
Читать на dev.by