Адная праграма з'яўляецца крыніцай амаль 50% заражэнняў macOS шкодным софтам
Кампанія Elastic Security Labs апублікавала даследаванне 2022 Global Threat Report з апісаннем ключавых трэндаў у сферы інфармацыйнай бяспекі.

Паводле даных кампаніі, платформа masOS даволі добра абароненая ад вонкавых пагроз. Абысці ўбудаваныя ў macOS механізмы атрымліваецца толькі 6,2% шкодных праграм ад агульнай іх колькасці. Для Windows і Linux гэты паказчык роўны 54,4% і 39,4% адпаведна. Аднак амаль 50% усяго шкоднага праграмнага забеспячэння трапляе на Mac з адной крыніцы — вядомай праграмы MacKeeper.
Аналітыкі растлумачылі, што праграма часта выкарыстоўваецца зламыснікамі для нанясення шкоды камп’ютарам праз тое, што яна мае шматлікія дазволы АС, а таксама доступ да файлаў і працэсаў. Карыстальнікі паведамляюць, што праграму вельмі цяжка цалкам выдаліць з камп’ютара, вялікая колькасць уладальнікаў Mac называе яе «шкодным антывірусам».
Раней у 2014 годзе супраць былых распрацоўшчыкаў прадукту, кампаніі Zeobit, быў пададзены пазоў, у якім сцвярджалася, што праграма нібыта выяўляе няісныя вірусы, каб прымусіць дадаткова плаціць за іх ліквідацыю. Elastic дадае, што на траяны прыпадае больш за 80% шкоднага софту з улікам усіх АС, на крыптамайнеры — 11,3%, на праграмы-вымагальнікі — 3,7%.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Цифры о процентах проникновения как сферические кони в вакууюме. Аналитика на 3 бала. Ну так, на курсач сойдёт для начальных курсов.