Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Магічны кёрлінг і недаравальныя заклёны: што паказалі ў фінальным прэв'ю Hogwarts Legacy

Журналісты і блогеры падзяліліся сваімі ўражаннямі ад праходжання экшfн-RPG на працягу некалькіх гадзін.

Пакінуць каментарый
Магічны кёрлінг і недаравальныя заклёны: што паказалі ў фінальным прэв'ю Hogwarts Legacy

Журналісты і блогеры падзяліліся сваімі ўражаннямі ад праходжання экшfн-RPG на працягу некалькіх гадзін.

Дзеянне гульні разгортваецца пры канцы XIX стагоддзя, у Hogwarts Legacy няма асноўных персанажаў, знаёмых паводле кніг пра Гары Потэра. Гулец выступае ў ролі студэнта пятага курса. Перад пачаткам гульні спатрэбіцца стварыць свайго вучня. Гнуткі рэдактар дазваляе наладзіць нават невялікія асаблівасці твару. У кожным раздзеле рэдактара карыстальнікам даступныя дзясяткі прэсэтаў.

На тэрыторыі замка гульцу даступныя розныя актыўнасці і міні-гульні, напрыклад, «магічны кёрлінг». Ацаніць буйнейшыя актыўнасці або дадатковыя квэсты, напрыклад, у класе варэння зелля, журналісты не змаглі. Распрацоўшчыкі заявілі, што ўсяго ў гульні больш за сто пабочных заданняў.

Напрыклад, у ходзе сюжэтнай місіі гульцу патрабуецца пракрасціся на арэну, на якой праходзяць цмачыныя баі, і перашкодзіць правядзенню паядынкаў. Заданне можна прайсці па-рознаму: скрытна прабрацца на арэну браканьераў або ўступіць з імі ў адкрытую бітву.

Адметнасць гульні — гэта сцэны бітваў і багацце заклінанняў, якія можна камбінаваць міжсобку і праводзіць з іх дапамогай працяглыя комба. У часе баёў патрабуецца перасоўвацца, ухіляцца ад варожых нападаў і сачыць за іх адмысловымі ўменнямі. Бітвы ў гульні непрадказальныя і здаюцца больш хаатычнымі.

У XIX стагоддзі ў сусвеце Гары Потэра патрабаванні да выкарыстання заклінанняў былі менш строгімі, таму гульцы ў Hogwarts Legacy могуць прымяняць «недаравальныя» заклёны: Круцыа, Імперыус і Авада Кедаўра. Гэтыя заклёны няможна вывучыць у Хогвартсе, гэта прыйдзецца зрабіць у іншым месцы. Карыстальнікі самі вырашаюць, ці будуць іх вучыць і выкарыстоўваць.

Гульня Hogwarts Legacy выйдзе 10 лютага на PS5, Xbox Series і ПК, 4 красавіка на PS4 і Xbox, і 25 ліпеня на Switch.

Авада Кедаўра гіпагрыфы і выручай-пакой: адбылася прэзентацыя Hogwarts Legacy
Авада Кедаўра, гіпагрыфы і выручай-пакой: адбылася прэзентацыя Hogwarts Legacy
Па тэме
Авада Кедаўра, гіпагрыфы і выручай-пакой: адбылася прэзентацыя Hogwarts Legacy
Аўтары Hogwarts Legacy выпусцілі ролік са шпацырамі ля Хогвартса
Аўтары Hogwarts Legacy выпусцілі ролік са шпацырамі ля Хогвартса
Па тэме
Аўтары Hogwarts Legacy выпусцілі ролік са шпацырамі ля Хогвартса
В Hogwarts Legacy нельзя будет сыграть в квиддич. Создатели предложили замену
В Hogwarts Legacy нельзя будет сыграть в квиддич. Создатели предложили замену
По теме
В Hogwarts Legacy нельзя будет сыграть в квиддич. Создатели предложили замену

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.