У Беларусі 8,5 млн інтэрнэт-карыстальнікаў, якія выбіраюць TikTok, Instagram і Telegram
У Беларусі сёння 8,5 млн інтэрнэт-карыстальнікаў. 5,5 з іх карыстаюцца TikTok, 4 млн — Instagram. А самым папулярным рэсурсам для пошуку навін і перапіскі ў беларусаў застаецца Telegram.
Гэтую статыстыку на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ, якая праходзіла ў БДУІР, агучыў міністр інфармацыі Макар Маркаў — паведамляе БЕЛТА.
Ён жа падкрэсліў, што тэлебачанне пры ўсім пры гэтым «не проста не памірае», але і «нарасціла сваю значнасць».
Таксама міністр расказаў, што напярэдадні выбарчай кампаніі яны ўвялі ў медыяпрастору два новыя інфармацыйныя інструменты — тэлеканал «Першы інфармацыйны» і мультымедыйны партал VIDEOBEL.BY.
— Такога ў прынцыпе ніколі не было. І значнасць таго ж інфармацыйнага тэлеканала будзе тым вышэйшая, чым больш палітычных падзей будзе адбывацца ў нас, — дадаў ён.
Читать на dev.by