МАРГ прыгразіў заблакаваць платформу сэрвісаў для адукацыі за рэкламу піва

Рэкламу піва на платформе электронных сэрвісаў для сістэмы адукацыі schools.by заўважыла адная з карыстальніц. Яна звярнулася з гэтай нагоды ў Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання. Ведамства прыстрашыла schools.by санкцыямі.

4 каментарыя

Банер з рэкламай піва быў заўважаны ў верасні. У сакавіку адзначылі, што платформа schools.by «выкарыстоўваецца не толькі дарослымі, але і непаўналетнімі навучэнцамі ўстаноў адукацыі». Адпаведна, рэклама піва на гэтай платформе «была прызнаная неэтычнай».

МАРГ папярэдзіў schools.by, што ў выпадку новага парушэння заканадаўства пра рэкламу ведамства звернецца ў Мінінфарм з нагоды «абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу schools.by, бо ў лістападзе 2022 года на платформе таксама размяшчалася неналежная рэклама».


Читать на dev.by