Маск: аўдыторыя Х (экс-Twitter) б'е рэкорды
Уладальнік сацсеткі Х Ілан Маск днямі заявіў, што колькасць яе штомесячных карыстальнікаў дасягнула «новых вышынь». Зыходзячы са скрыншота са статыстыкай, якім падзяліўся бізнэсовец, лічба пераваліла за 540 млн чалавек.
Гэта не адзінае дасягненне Х пад кіраўніцтвам мільярдэра. У лістападзе ён паведамляў, што ў адзін з тыдняў месяца платформа дадала рэкордныя 1,6 млн штодзённых актыўных карыстальнікаў. На той час штомесячная аўдыторыя Х складала 259,4 млн карыстальнікаў.
Як адзначае Reuters, кампанія праходзіць праз шэраг арганізацыйных змен і спрабуе павялічыць рэкламную выручку, якая прасядае апошнімі месяцамі. Паводле слоў Маска, грашовы паток Twitter застаецца адмоўным на фоне амаль 50%-нага падзення даходаў ад рэкламы. Каб вярнуць рэкламадаўцаў, якія страцілі давер і разбегліся, мільярдэр прызначыў новую гендырэктарку кампаніі — Лінду Якарына, якая больш за дзесяць гадоў узначальвала аддзел рэкламы і партнёрстваў медыякампаніі NBCUniversal.
Читать на dev.by