Маск папярэдзіў пра магчымасць банкруцтва Twitter і забараніў аддаленую працу
Бізнэсовец у часе першай масавай анлайн-сустрэчы з супрацоўнікамі заявіў, што варыянт банкруцтва не з’яўляецца немагчымым.
Бізнэсовец у часе першай масавай анлайн-сустрэчы з супрацоўнікамі заявіў, што варыянт банкруцтва не з’яўляецца немагчымым.
Бізнэсовец у часе першай масавай анлайн-сустрэчы з супрацоўнікамі заявіў, што варыянт банкруцтва не з’яўляецца немагчымым.
Паводле звестак Reuters, таксама Маск адправіў супрацоўнікам ліст. У ім ён напісаў, што Twitter не зможа «эканамічны спад, што набліжаецца», калі ў сэрвісу не атрымаецца павялічыць даходы ад падпіскі, каб кампенсаваць рэзкае падзенне даходаў ад рэкламы.
Таксама ў лісце зазначаная забарона на аддаленую працу ў кампаніі. Цяпер працаўнікі павінныя будуць праводзіць у офісе не менш за 40 гадзін на тыдзень. Аддаленую працу будзе дазваляць асабіста Маск і толькі ў канкрэтных выпадках. Раней бізнэсовец забараніў працаваць аддалена супрацоўнікам Tesla.
Раней Twitter звольніў палову супрацоўнікаў кампаніі, уключаючы большасць топ-менеджараў. Таксама была запушчаная новая версія падпіскі Twitter Blue з функцыяй верыфікацыі акаўнта за $7,99 на месяц. Кіраўнік кампаніі прапанаваў укараніць у сэрвіс плацежную сістэму накшталт PayPal.
Пасля куплі кампаніі Маскам ад супрацоўніцтва з сэрвісам пачалі адмаўляцца шмат якія рэкламадаўцы. Яны асцерагаюцца, што бізнэсовец аслабіць правілы публікацыі кантэнту ў сацсетцы і гэта прывядзе да ўсплёску дэзынфармацыі і таксічнага і дыскрымінацыйнага кантэнту. На рэкламу прыпадае каля 90% даходаў Twitter.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
)))
Да пофигу вообще, если весь свитер закрыть мир станет только чище
Мордокнигу, инстаграмчик и тикток следом