Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск хоча пабудаваць горад для супрацоўнікаў сваіх кампаній

Ілан Маск плануе пабудаваць у Тэхасе сотню дамоў для працаўнікоў сваіх кампаній: Boring Company, Tesla і SpaceX, даведаўся Wall Street Journal. Яны змогуць арандаваць жытло па цэнах ніжэйшых за  рынкавыя.

6 каментарыяў

Праект атрымаў назву Project Amazing. Забудова будзе адбывацца на плошчы ў тысячы акраў у акрузе Бастроп у 56 км ад Осціна.

Для гэтага Boring Company, якая займаецца пракладкай тунэляў, запартнёрылася з фларыдскім забудоўшчыкам Lennar. Першапачаткова будзе ўзведзена 110 дамоў паблізу ад яе штаб-кватэры. Дата пачатку работ невядомая. Зямля знаходзіцца ва ўласнасці кампаніі Gappes Bass —«дачкі» Boring Company.

У тэхаскім Осціне размешчаная гігафабрыка Tesla, штат якой Маск марыў давесці да 20 тысяч чалавек. Таксама ў гэтай мясцовасці будуецца завод SpaceX.

Мяркуючы з усяго, горад будзе называцца Снэйлбрук (Snailbrook). На дарогах ужо з’явіліся паказальнікі «Сардэчна запрашаем у Снэйлбрук, Тэхас, 2021». Акрамя модульных дамоў тут будзе пабудаваны басейн, адкрытая спартыўная пляцоўка, спартзала і школа. Побач размесціцца рэзідэнцыя Маска.

Маск «наехаў» на ўлады Сан-Францыска — яны зацікавіліся спальнямі ў офісе Twitter
Маск «наехаў» на ўлады Сан-Францыска — яны зацікавіліся спальнямі ў офісе Twitter
Па тэме
Маск «наехаў» на ўлады Сан-Францыска — яны зацікавіліся спальнямі ў офісе Twitter

Прэзідэнт Boring Company Стыў Дэвіс часам апісваў планы па будаўніцтве цэлага горада на ўсеагульных сходах. Гаворка ішла нават пра выбар мэра. Мясцовыя ўлады ўжо зацвердзілі назвы некаторых вуліц, напрыклад, Boring Boulevard, Waterjet Way і Cutterhead Crossing. Boring Company летась прапаноўвала супрацоўнікам арандаваць двух- і трохпакаёвую нерухомасць за $800 на месяц.

У лютым партал The Real Deal паведамляў, што ў рэгіёне напружаная сітуацыя з нерухомасцю. Збольшага з гэтым звязанае жаданне Boring Company самастойна пабудаваць даступнае жытло для сваіх супрацоўнікаў недалёка ад працы.

Илон Маск построит город в Техасе
Илон Маск построит город в Техасе
По теме
Илон Маск построит город в Техасе
У Twitter абмяркоўваюць верагоднага новага СЕО — ён начаваў у офісе з дзіцем і ўдзельнічаў у апошніх звальненнях

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Маскагородки

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

сначало бесплатно, а потом введет подписку )))

3

В сша рабоников можно увольнять одним днем, и бедняги живущие в этих домах будут сталкиваться не только со стрессом связанным с увольнением и поиском новой работы, а еще и принудительным переездом.
Если у тебя дети, то и школу им придется менять? Это все выглядит как капкан для работника, где ты будешь еще большим заложником компании.

А если у них будущий сео ночует на работе, да еще с младенцами, то это не звоночек, а самый настоящий набат, что людей будут люто эксплуатировать и никакого work-life баланса.

Плюс возможность предоставлять сотрудникам жилье по ценам ниже рыночных, как способ снизить расходы на зп, заменив это такой вот плюшкой...

Это все выглядит нелицеприятно.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 сакавіка 2023, 13:38

2

Монополия над рабом—это оно и есть.
И завернут в красивую легко-доступную ложь.

2

От Маска лучше быть подальше. Он каждый день может выкинуть что нибудь сногсшибательное.
А в Остине очень жарко летом. 35 гр. летом обычная температура.

zdravstvuyte-ya
zdravstvuyte-ya конь в пальто
1

My little own communism.
А гаварыли: "не дарыў, не дарыў". Еслі бы не дарыў, я бы ему не падказаў как дзелаць.